Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы

0102030405

 

Разьдзел 3

1 Дзеля гэтага, ня церпячы балей, мы захацелі астацца ў Афінах аднымі

2 і паслалі Цімахвея, брата нашага і служку Божага і супрацоўніка нашага ў дабравешчаньні Хрыстовым, каб узмоцніць вас і пацешыць вас у веры вашай,

3 каб ніхто не пахіснуўся ў смутках гэтых: бо вы самі ведаеце, што на гэта мы пастаўлены.

4 Бо мы і тагды, калі былі ў вас, прарочылі вам, што маем зазнаць гора, як і сталася, і вы ведаеце.

5 Дзеля гэтага і я, ня церпячы балей, паслаў даведацца аб веры вашай, каб як не спакусіў вас спакусьнік, і ня сталася дарэмнай наша праца.

6 Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімахвей і прынёс нам добрую вестку аб веры і любві вашай, ды што заўсёды маеце добрую памяць аб нас, жадаючы нас бачыць, як і мы вас,

7 дык мы, пры ўсім суме й бядзе нашай, уцешыліся вамі, браты, праз веру вашу;

8 бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.

9 Якую-ж падзяку можам мы даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся з вас перад Богам нашым,

10 уначы і ўдзень вельмі рупліва молячыся, каб бачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай?

11 Сам жа Бог і Ацец наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай пакіруе шлях наш да вас!

12 А вас няхай Госпад напоўніць і ўзбагаціць узаемнай любоўю і (любоўю) да ўсіх, як і мы да вас;

13 каб узмацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыход Госпада нашага ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст