Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы

010203040506

 

Разьдзел 5

1 Дык будзьце насьлядоўцамі Бога, як умілаваныя дзеці,

2 і хадзеце ў любві, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на пах прыемны.

3 А блуд і ўсякая нячыстасьць або прагавітасьць няхай і не ўспамінаюцца ў вас, як і гожа сьвятым;

4 ані агідныя і благія словы або жарты і няпрыстойнасьці; але лепш падзяка.

5 Бо ведайце, што ніякі блудзень, ці нячысты, ці хцівец, які хваліць ідалаў, ня мае спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога.

6 Няхай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэтае прыходзіць гнеў Божы на сыноў спраціўленьня.

7 Дык ня будзьце супольнікамі іх.

8 Вы былі калісь цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе: паступайце-ж, як дзеці сьвятла,

9 бо плод Духа ёсьць у ўсякай дабраце і праведнасьці і праўдзе;

10 выпрабоўвайце, што ўгодна Богу,

11 і ня прыймайце ўчасьця ў бясплодных дзеяньнях цемры, а лепш дакарайце.

12 Бо аб тым, што робіцца імі тайна, сорамна й гаварыць.

13 Усякі-ж дакор робіцца яўным ад сьвятла, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло;

14 дык і кажа: устань, сьпячы, і ўскрэсьні з мертвых, і асьвеціць цябе Хрыстос.

15 Дык глядзеце, паступайце асьцярожна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,

16 выкупляючы час, бо дні хітрыя.

17 Дзеля гэтага ня будзьце неразважлівымі, але пазнавайце, што ёсьць Воля Божая.

18 I ня ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,

19 гаворачы ад сябе псальмамі і гымнамі і песьнямі духоўнымі, пяючы і іграючы Госпаду ў сэрцах вашых,

20 дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,

21 пакараючыся сабе ўзаемна ў страху Божым.

22 Жанчыны, пакарайцеся сваім мужом, як Госпаду,

23 бо муж ёсьць галава жаны, як і Хрыстос галава Царквы, і Ён жа збавіцель цела;

24 але, як царква пакараецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужом у-ва ўсім.

28 Мужы, любеце жонкі свае, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,

26 каб асьвяціць яе, ачысьціўшы купальняй воднаю у слове;

27 каб паставіць яе Сабе слаўнаю, Царкву гэную, бяз плямы ці заганы ці чаго гэткага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.

28 Гэтак павінны мужы любіць сваіх жанок, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.

29 Бо ніхто ніколі ня меў ненавісьці да свайго цела, але жывіць і грэець яго, як і Госпад Царкву;

30 бо мы члены цела Яго, ад цела Яго і ад касьцей Яго.

31 Дзеля гэтага пакіне чалавек айца свайго і матку і прылепіцца да жонкі сваей, і будуць двое ў адным целе (Быт. 2,24).

32 Тайна гэтая валікая; я-ж кажу аб Хрысьце і Царкве.

33 Дык і вы, усякі па сабе, кожны хай любіць жонку сваю як самога сябе; жонка-ж няхай баіцца мужа свайго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст