01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
Разьдзел 13
1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і ангельскімі, а любві ня маю, то я медзь зьвінячая ці кімвал гудзячы.
2 Калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а ня маю любві, дык я нішто.
3 I калі я раздам усю маемасьць маю і аддам цела маё на спаленьне, а любві ня маю, дык няма мне ніякае карысьці.
4 Любоў церціць доўга, міласэрная яна; любоў не завідуе; любоў не вывышшаецца, не надзімаецца,
5 ня буяніць, ня шукае свайго, не гняўліва, ня думае благога,
6 ня радуецца з крыўды, але цешыцца з праўды.
7 Усё пакрывае, усяму верыць, усяго спадзяецца, усё церпіць.
8 Любоў ніколі ня чэзьне, а вось прароцтвы — і тыя чэзнуць, і мовы змоўкнуць, і веда зьніштожыцца.
9 Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;
10 калі-ж прыдзе дасканалае, тады тое, што часткова, счэзьне.
11 Калі я быў дзіцяткам, дык падзіцячаму гаварыў, падзіцячаму разважаў; я як стаўся мужам, дык пакінуў дзіцячае.
12 Цяпер мы бачым як-бы праз мутнае шкло, дагадваючыся; тады-ж абліччам да аблічча; цяпер я пазнаю часткова, а тагды пазнаю гэтак сама, як сам я пазнаны.
13 А цяпер трываюць вера, надзея, любоў— гэтыя тры; але большая з іх — любоў.
|