Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 4

1 Што-ж, скажам, Аўраам, бацька наш, знайшоў па целу?

2 Калі Аўраам апраўдаўся ўчынкамі, ён мае пахвалу, але не перад Богам.

3 Бо што кажа пісаньне? Паверыў Аўраам Богу, і гэта залічана яму за праведнасьць (Быт. 15, 6).

4 Таму, хто робіць, заплата ня з ласкі залічаецца, але з павіннасьці;

5 хто-ж ня робіць, але веруе ў Таго, Хто апраўдывае бязбожніка, вера яго залічаецца за праведнасьць.

6 Гэтак і Давід называе шчасьлівым чалавека, якому Бог залічае праведнасьць незалежна ад учынкаў:

7 Шчасьлівыя, чые беззаконнасьці дарованы і чые грахі пакрыты;

8 шчасьлівы чалавек, якому Бог не палічыць грэху (Пс. 31, 1-2).

9 Ці шчаснасьць гэтая датычыцца абрэзаньня, ці і неабрэзаньня? Мы кажам, што Аўрааму вера палічана за праведнасьць.

10 Калі палічана? па абрэзаньні, ці да абрэзаньня? Не пасьля абрэзаньня, але да абрэзаньня.

11 I знак абрэзаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці праз веру, якую меў у неабрэзаньні, так што ён стаўся айцом усіх веруючых у неабрэзаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,

12 і айцом абрэзаных ня толькі прыняўшых абрэзаньне, але і ходзячых па сьлядох веры айца нашага Аўраама, якую ён меў у неабрэзаньні.

13 Бо Аўрааму, ці насеньню яго, не законам дадзена абяцаньне, што ён будзе насьледнікам сьвету, але праведнасьцяй веры.

14 Бо, калі насьледнікі тыя, што з закону, дык апусьцее вера, зьнішчыцца абяцаньне;

15 бо закон робіць гнеў, бо гдзе няма закону, няма й праступку.

16 Дзеля гэтага з веры, каб было водле ласкі, каб абяцаньне было нязьменным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, што з закону, але й для таго, што з веры Аўраама, які ёсьць ацец усім нам, —

17 (як напісана: Я паставіў цябе айцом многіх народаў), — перад Богам, якому ён паверыў, ажыўляючым памершых і называючым няістнуючае, як істнуючае (Быт. 17, 5).

18 Каторы, апроч надзеі, паверыў з надзеяй, праз што стаўся айцом многіх народаў, водле сказанага: Гэтак будзе насеньне твае (Быт. 15, 5).

19 I, не зьнямогшыся ў веры, ён ня думаў, што цела яго, амаль стогадовае, ужо амярцьвела, і нутро Сары замершае;

20 ня ймаў сумліву ў абяцаньні Божым нявераю, але ўзмацаваўся ў веры, аддаўшы хвалу Богу

21 і зусім пэўны, што Ён дуж і выпаўніць абяцанае.

22 Дзеля гэтага й залічана яму за праведнасьць.

23 Дый не ў адношаньні да яго аднаго напісана, што залічана яму,

24 але й у адношаньні да нас: залічана будзе й нам, веруючым у Таго, Хто ўскрасіў з памершых Ісуса, Госпада нашага,

25 Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст