Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 3

1 Дык якое пяршынства Юдэя, ці якая карысьць ад абрэзаньня?

2 Вялікае ў-ва ўсіх адносінах, а перадусім у тым, што ім даверана слова Божае.

3 Бо што-ж? калі некаторыя і ня ўверавалі, дык ці нявера іх зьнішчыць веру Божую?

4 Няхай ня станецца! Бог верны, а ўсякі чалавек ілжывы, як напісана: Каб ты апраўдаўся ў словах Тваіх і перамог-бы, як суджаны будзеш (Псал. 50, 6).

5 Калі-ж няпраўда нашая адкрывае праўду Божую, дык што скажам? няўжо-ж Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? — кажу па чалавечаму.

6 Хай ня станецца! Бо як жа Богу судзіць сьвет?

7 Бо, калі праўда Божая маею няпраўдаю на славу Божую ўзвышаецца, за што-ж яшчэ мяне судзіць, як грэшніка?

8 I ці не рабіць нам благое, каб вышла дабро, як некаторыя абмаўляюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Праведны суд на такіх!

9 Дык што-ж? ці маем перавагу? Зусім не: бо мы ўжо даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усе пад грэхам,

10 як напісана: няма праведніка ніводнага;

11 няма разумеючага; няма нікога, хто шукаў-бы Бога;

12 усе зьбіліся з дарогі, усе разам нягодныя; няма, хто-б рабіў дабро, няма да адзінага (Псал. 13,1—3).

13 Горла ў іх — адчыненая магіла; языкамі сваімі зводзяць. Яд зьмеяў на вуснах іхніх (Псал. 5, 10; 139,3);

14 Рот у іх поўны абмовы й гарчыні (Псал. 9, 28).

15 Ногі ў іх хуткія на праліцьцё крыві;

16 зьнішчэньне і загуба на шляхох іхніх;

17 шляху міру яны не пазналі (Прып. 1, 16; Ісая59,7—8).

18 Няма страху Божага перад вачыма іх (Псал. 35, 2).

19 Мы-ж ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад законам, каб кожны рот быў загароджаны, і ўвесь сьвет каб вінаватым стаўся перад Богам,

20 бо справамі закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз закон пазнаецца грэх.

21 Але сягоньня, незалежна ад закону, выявілася праўда Божая, аб якой сьведчаць закон і прарокі.

22 Праўда-ж Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх веруючых; бо няма розьніцы,

23 бо ўсе саграшылі і пазбаўлены славы Божае,

24 апраўдываныя дарма ласкай Ягонай, адкупленьнем, што ў Хрысьце Ісусе,

25 Якога Бог аддаў на ахвяру зьмілавальную праз веру, у крыві Ягонай, дзеля выяўленьня праўды Яго ў дараваньні грахоў, учыненых раней,

26 у час доўгацярплівасьці Божае, на выяўленьне праўды Яго ў цяперашні час, каб зьявіўся Ён праведным і апраўдываючым веруючага ў Ісуса.

27 Гдзе-ж тое, чым бы хваліцца? Выключана. Якім законам? законам учынкаў? Не, але законам веры.

28 Бо мы прызнаем, што чалавек апраўдываецца вераю, незалежна ад учынкаў закону.

29 Няўжо-ж Бог ёсьць Бог Юдэяў толькі, а не паганаў таксама? Ведама, і паганаў,

30 бо адзін ёсьць Бог, які апраўдывае абрэзаньне з веры і неабрэзаньне праз веру.

31 Дык мы зьніштажаем закон вераю? Няхай ня станецца! але ўзмацняем закон.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст