Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Рымлянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 14

1 Слабога ў веры прымайце не на спрэчкі аб паглядах.

2 Бо іншы верыць, што (можна) есьці ўсё, а слабы есьць гародніну.

3 Хто есьць, не дакарай таго, хто ня есьць; і хто ня есьць, не асуджай таго, хто есьць: бо Бог прыняў яго.

4 Хто ты, што судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром стаіць ён, або падае; і ўстаіць, бо Бог дуж паставіць яго.

5 Іншы адрозьнівае дзень ад дня, а іншы судзіць (аднолькава) кожны дзень. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.

6 Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. I хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, ды дзякуе Богу.

7 Бо ніхто з нас ня жыве для сябе, і ніхто ця ўмірае для сябе;

8 бо, калі жывем, для Госпада жывем, калі-ж уміраем — для Госпада ўміраем. I дзеля гэтага — ці жывем, ці ўміраем, мы Гасподнія.

9 Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадаць і мёртвымі, і жывымі.

10 А ты чаго судзіш брата свайго? Або й ты, што паніжаеш брата свайго? Бо ўсе мы станем на суд Хрыстовы.

11 Бо напісана: Я жыву, — кажа Госпад, — перада Мною суклоніцца ўсякае калена, і ўсякі язык вызнаваць будзе Бога (Ісая 45, 23).

12 Дык вось кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.

13 Ня будзем жа балей судзіць адзін аднаго, а лепей судзіце аб тым, каб як ня класьці брату спаткненьня ці спакусы.

14 Я ведаю і пэўны ў Госпадзе Ісусе, што нішто праз сябе не нячыста; толькі таму, кто лічыць што-небудзь нячыстым, — таму нячыста.

15 Калі-ж цераз страву сумуе брат твой, дык ты ўжо не паводле любві ходзіш; ня губі тваей страваю таго, за каго памер Хрыстос.

16 Дык няхай не зьняважаецца вашае добрае.

17 Бо царства Божае ня ежа і піцьцё, але праведнасьць і мір і радасьці ў Духу Сьвятым.

18 Бо, хто ў гэтым служыць Хрысту, той угодны Богу і паважаны людзьмі.

19 Дык вось будзеш шукаць таго, што служыць дзеля міру і ўзаемнага збудаваньня.

20 Дзеля ежы ня нішчы дзела Божага: усё чыста, але блага чалавеку, які есьць праз спакусу.

21 Добра ня есьці мяса, ня піць віна і не рабіць (такога), ад чаго брат твой спатыкаецца, ці спакушаецца, ці зьнямагае.

22 Ты хмаеш веру? Мей сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы, хто не асуджае сябе ў тым, што шануе.

23 А хто сумляваецца, калі есьць, асуджае сябе, што не па веры; а ўсё, што не па веры, грэх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст