Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеяньні сьв. апосталаў


 

 

Дзеяньні сьв. апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 25

1 Фэст жа, прыйшоўшы ў сваё гаспадарства, цераз тры дні вырушыў із Кесарыі ў Ерузалім.

2 I архірэй і выдатнейшыя із Жыдоў зьявіліся да яго проці Паўлы

3 і малілі яго, каб зрабіў ласку ды прыслаў яго ў Ерузалім, — зрабіўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.

4 Але Фэст адказаў, што Паўлу сьцерагуць у Кесарыі, а сам ён маніцца хутка выехаць.

5 Дык хто із вас можа, сказаў ён, няхай ідуць са мною і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць.

6 Пабыўшы-ж у іх больш дзесяцёх дзён, вярнуўся ў Кесарыю і назаўтрае, сеўшы на судным пасадзе, загадаў прывясьці Паўлу.

7 Калі-ж той прыйшоў, абступілі яго Жыды, што прыйшлі з Ерузаліму, прыносячы на яго многа цяжкіх абвінавачаньняў, якіх ня здолелі даказаць.

8 Ён-жа апраўдываўся, што ні ў чым не правініўся ані проці закону Жыдоўскага, ані проці царквы, ані проці кесара.

9 Але Фэст, хочучы зрабіць ласку Жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Ці хочаш ісьці ў Ерузалім, ды каб там я судзіў цябе за гэта?

10 Паўла-ж сказаў: Я стаю перад кесаравым судом, дзе і трэ’ мне судзіцца. Жыдом ніякае крыўды не зрабіў, як і ты добра ведаеш.

11 Калі паступаю несправядліва і ўчыніў нешта, вартае сьмерці, дык не адмаўляюся памерці; але, калі нічога таго няма, у чым мяне яны вінавацяць, дык ніхто ня можа выдаць ім мяне. Паклікаюся на кесара.

12 Тады Фэст, пагутарыўшы з раднікамі, адказаў: Паклікаешся на кесара, да кесара й пойдзеш.

13 Праз колькі дзён цар Агрыппа й Вэрніка прыбылі ў Кесарыю прывітаці Фэста.

14 Калі-ж пабылі яны тамака шмат дзён, Фэст падаў цару справу Паўлы, кажучы: Ёсьць нейкі чалавек, пакінены Фэліксам у путах,

15 на якога ў бытнасьць маю ў Ерузаліме жаліліся архірэі і старшыя із Жыдоў, просячы суду на яго.

16 Я адказаў ім, што ў Рымлян няма звычаю выдаваць чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны меціме перад абліччам абвініцеляў і займець месца дзеля апраўданьня ад абвіненьня.

17 Калі-ж яны прыйшлі сюды, я безадкладна назаўтрае сеў на судны пасад і загадаў прывясьці таго чалавека.

18 Абвініцелі, абступіўшы яго, ня прынесьлі проці яго ніякае віны, якое я спадзяваўся;

19 а мелі яны з ім нейкія спрэчкі аб іхніх забабонах ды аб нейкім памершым Ісусе, аб якім Паўла казаў, што Ён жыве.

20 Не разьбіраючыся ў гэтай спрэчцы, я сказаў: ці хоча ён ісьці ў Ёрузалім ды тамака судзіцца за гэта?

21 Калі-ж Паўла зажадаў, каб яго затрымаць на разгляд Аўгуста, я загадаў пілнаваць яго, пакуль не пашлю яго да Кесара.

22 Агрыппа-ж сказаў да Фэста: Хацеў бы й я сам выслухаць чалавека. Заўтра, адказаў ён, пачуеш яго.

23 Назаўтрае-ж, як Агрыппа й Вэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў судовую палату з тысячнікамі й паважнейшымі мужамі места, па загаду Фэставаму быў прыведзены Паўла.

24 I кажа Фэст: Цару Агрыппа дый усе прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, аб якога ўся грамада Жыдоўская прыступала да мяне і ў Ерузаліме і тут, крычучы, што ня сьлед яму больш жыць.

25 Але я не знайшоў, каб ён учыніў нешта вартае сьмерці, дый ён сам паклікаўся на Аўгуста; дык я рассудзіў паслаці яго.

26 Ды ня маю аб ім нічога пэўнага напісаць Гаспадару; дзеля гэтага прывёў яго да вас, а асабліва да цябе, цару Агрыппа, каб, рассудзіўшы, меці што напісаць.

27 Бо неразумным здаецца мне, пасылаючы вязьня, не паказаць і абвінавачаньня на яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст