Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеяньні сьв. апосталаў


 

 

Дзеяньні сьв. апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 11

1 Апосталы-ж і браты, што былі ў Юдэі, пачулі, што й пагане прынялі слова Божае.

2 I калі Пётр прыйшоў у Ерузалім, абрэзаныя карылі яго,

3 кажучы: Да неабрэзаных ты хадзіў ды з імі еў!

4 I, пачаўшы, Пётр расказаў папарадку, гаворачы:

5 Я быў у месьце Іоппе ды маліўся; і ў захапленьні ўбачыў зьяву: нейкую судзіну, якая зыходзіла, быццам вялікі абрус, на чатырох канцох спусканы з неба, і прыйшла ажно да мяне.

6 Я зірнуў у яе і, разгледзіўшы, убачыў чаьвераногіх зямлі, зьвяроў і гадаў і птахаў нябесных.

7 I пачуў я голас, які гаварыў мне: Устань, Пётр, забівай ды еш.

8 Я-ж сказаў: Не, Госпадзе, бо нічога паганага й нячыстага ніколі не ўваходзіла ў вусны мае.

9 I адказаў мне паўторна голас з неба: Што Бог ачысьціў, ты не пагань.

10 I сталася гэта тройчы; і ізноў усё ўзьнялося на неба.

11 I вось у тую-ж часіну трое людзей спыніліся перад домам, дзе я быў, пасланыя да мяне з Кесарыі.

12 I сказаў мне Дух ісьці з імі, нічога не разьбіраючы. Пайшлі-ж са мной і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго чалавека.

13 I абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім Ангела, які стаяў і гаварыў да яго: Пашлі ў Іоппу людзей ды пакліч Сымона, называнага Пятром;

14 ён скажа табе словы, праз якія спасён будзеш ты і ўвесь дом твой.

15 Калі-ж я пачаў прамаўляць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас напачатку.

16 I прыпомніў я тады словы Госпада, як Ён казаў: Іоан хрысьціў вадою, вы-ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым.

17 Калі-ж Бог даў ім дар, роўны як і нам, што ўверавалі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто-ж я такі, каб пярэчыць Богу?

18 Пачуўшы-ж гэтае, супакоіліся ды славілі Бога, мовячы: Дык і паганам даў Бог пакаяньне дзеля жыцьця.

19 А вось тыя, што расьцярушыліся пасьля няшчасьця, якое сталася з Сьцяпанам, разыйшліся ажно да Фінікіі і Кіпру й Антыохіі, гаворачы слова адно толькі Жыдом.

20 Былі-ж некаторыя із іх людзі Кіпрыйскія ды Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыохію, прамаўдялі да Грэкаў, абвяшчаючы ім Госпада Ісуса.

21 I рука Гасподня была з імі, і вялікая лічба, увераваўшы, навярнулася да Госпада.

22 I дайшло слова аб іх да вушэй царквы, што ў Ерузаліме; і паслалі Варнаву пайсьці ажно ў Антыохію.

23 Ён, прыйшоўшы й пабачыўшы ласку Божую, узрадаваўся ды клікаў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,

24 бо быў чалавек добры й поўны Духа Сьвятога ды веры. I значная грамада прыхілілася да Госпада.

25 Стуль-жа выйшаў Варнава ў Тарс пашукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыохію.

26 I сталася, што цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве ды навучалі значную грамаду; і вучні ў Антыохіі найперш пачалі называцца Хрысьціянамі.

27 У тыя-ж дні з Ерузаліму прыйшлі ў Антыохію Прарокі.

28 I адзін із іх, на ймя Агаў, устаўшы, праз Духа абвясьціў, што на ўсенькім сьвеце мае быць вялікі голад; і стаўся ён за кесара Кляўдыя.

29 3 вучняў жа, колькі хто мог, пастанавіў кожын із іх паслаць на дапамогу братом, што жылі ў Юдэі.

30 I ўчынілі гэта, паслаўшы старшым праз рукі Варнавы і Саўла.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст