01 – 02 – 03 – 04
2 „Дык цяпер вам гэта расказаньне, о сьвятарове: 2 Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа СПАДАР войскаў, Я пашлю праклён на вас і пракліну дабраславенствы вашы, нават ужо пракляў, бо ня прыймаеце да сэрца. З Вось, Я зганю насеньне ваша і памёт раськідаю на віды вашы, памёт сьвятаў вашых, і вынясуць вас да яго. 4 І вы даведаецеся, што Я паслаў гэта расказаньне вам, каб змова Мая магла быць ізь Левам, СПАДАР войскаў. 5 Змова Мая была зь ім змоваю жыцьця а супакою, і Я даў іх яму за боязьнь, што ён баяўся Мяне, і імені майго лякаўся. 6 Закон праўды быў у роце ягоным, і бяспраўе ня было знойдзена ў вуснах ягоных; у супакою а справядлівасьці ён хадзіў з Імною і шмат каго адвярнуў ад бяспраўя; 7 Бо вусны сьвятаровы маюць сьцерагчы веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён пасланец СПАДАРА войскаў. 8 Але вы зьвярнулі з дарогі й былі спадманом шмат каму ў праве, папсавалі змову Лева, кажа СПАДАР войскаў. 9 Затым Я таксама зраблю вас пагрэбаванымі а паніжанымі перад усім людам, бо вы не дзяржалі дарогаў Маіх, але ўважалі на асобу ў праве".
10 Ці не адзін Айцец у вусіх нас? Ці не адзін БОГ стварыў нас ? Чаму кажны ізраджае брата свайго, будзенячы змову айцоў нашых? 11 Юда абышоўся ізрадліва й зьдзеяў агіду ў Ізраелю а ў Ерузаліме, бо Юда збудзеніў сьвятасьць СПАДАРОВУ, каторую любіў, і жаніўся з дачкою чужога бога. 12 СПАДАР выгубе з буданоў Якававых таго, хто робе гэта, - чукавага а адказуючага а бліжачага аброк СПАДАРУ войскаў.
1З І во другое вы робіце: абліваеце сьлязьмі аброчнік СПАДАРОЎ, плачаце а галосіце, бо Ён ужо не глядзіць болей на які-колечы аброк альбо ня прыймае зычліва з рук вашых.
14 Яшчэ вы кажаце: „Чаму?" Бо СПАДАР быў сьветкаю памеж цябе й жонкі маладосьці твае, з каторага ты абышоўся ізрадліва, Прымеж тога яна таварышка твая і жонка змовы твае. 15 Але ніхто гэтага ня зробе, у каго астача Духа, бо чаго такі шукае? Насеньня ад Бога. Затым ўважайце на дух вашы, і няхай ніхто не абходзіцца ізрадліва із жонкаю маладосьці свае; 16 Бо ненавідзе адпушчэньня СПАДАР Бог Ізраеляў і пакрываючага глабаньне адзецьцям сваім; затым сьцеражыце дух вашы, каб вы не абходзіліся ізрадліва.
17 Вы тамуеце СПАДАРА словамі сваімі; вы, адылі, кажаце: „Чым мы тамуем?" Як вы кажаце: „Кажны, хто робе ліха - добры ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і Ён любуе іх", альбо: „Ідзе Бог суду?'
|