Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Захары


 

 

Кніга прарокі Захары

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14

 

8 І было слова СПАДАРА войскаў, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: завідаваў Я праз Сыён вялікай завісьцяй і вялікім гневам Я завідаваў. З Гэтак кажа СПАДАР: зьвярнуся Я да Сыёну й буду жыць у Ерузаліме, і будзе звацца Ерузалім местам праўды, і гара СПАДАРА войскаў - сьвятою гарою.

4 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: яшчэ будуць сядзець старыя на вуліцах Ерузаліму, кажны а кажная з палкаю свайго ў руццэ сваёй з прычыны множасьці дзён. 5 І на вуліцах места гэтага будзе поўна хлопчыкаў і дзевачак, на вуліцах яго гуляючых.

6 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: калі чудоўнае ў вачох засталых ізь люду гэтага гэтых дзён, нягож таксама будзе чудоўным у ваччу Маім? агалашае СПАДАР войскаў.

7 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вось, Я вывальню люд Свой з усходняга краю і з краю заходзячага сонца; 8 І прывяду іх, і будуць яны жыць у Ерузаліме, і будуць Імне людам, а Я буду ім Богам у праўдзе а справядлівасьці".

9 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Умацуйце рукі вашы вы, што чуеце гэтыя словы гэтых дзён із вуснаў прарокаў, каторыя былі ў дзень закладзінаў дому СПАДАРА войскаў, да пастанаўленьня палацу; 10 Бо перад гэтымі днямі ня было заплаты за наймо людзіны альбо якое-колечы заплаты за наймо жывёлы; ані выходзячаму, ані ўходзячаму ня было супакою ад непрыяцеля, бо Я дапусьціў кажнага чалавека супроці прыяцеля ягонага. 11 А цяпер ня так, як за пярэдніх дзён, Я буду да астачы гэтага люду, агалашае СПАДАР войскаў; 12 Бо засеяньне будзе ў супакою, віно дасьць плод свой, і зямля дасьць прыбытак свой, і нябёсы дадуць расу сваю, і Я аддам у дзяржаныя астачы люду гэтага ўсе гэта. ІЗ І станецца, што як вы былі праклёнам у народаў, доме Юдзін а доме Ізраеляў, так Я выбаўлю вас, і вы будзеце дабраславенствам; ня бойцеся: няхай умацуюцца рукі вашы!"

14 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Як я думаў зрабіць вам ліха, як айцове вашы гнявілі Мяне, кажа СПАДАР войскаў, і не шкадаваўся; 15 Так ізноў Я наважыў гэтых дзён зрабіць дабро Ерузаліму а дому Юдзінаму: ня бойцеся! 16 Гэта вы маеце рабіць: гукайце праўду адзін аднаму, праўду а суд супакою судзіце ў брамах сваіх; 17 І няхай ніхто з вас ня думае ў сэрцу сваім празь ліха прыяцелю свайму, і хвальшывае прысягі ня любіце, бо ўсе гэта я ненавіджу, агалашае СПАДАР".

18 І было слова, СПАДАРОВА імне, кажучы: 19 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: пост чацьвертага месяца і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзясятага будзе дому Юдзінаму радасьцяй а весялосьцяй а добрымі ўрочыстасьцьмі; адно любіце праўду а супакой.

20 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: яшчэ станецца, што будуць прыходзіць люды а жыхары шмат якіх местаў; 21 І пойдуць жыхары аднаго места да другога, кажучы: ,Пайдзіма, пайдзіма маліць від СПАДАРОЎ і шукаць СПАДАРА войскаў; пайду й я'. 22 І прыйдуць шмат якія люды а дужыя народы шукаць СПАДАРА войскаў у Ерузаліме і маліць від СПАДАРОЎ.

23 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: тых дзён станецца, што ўхопяцца дзесяцёх чалавекаў з усіх моваў народаў, нават ухопяцца за крысо Юдэя, кажучы: Пайдзіма з вамі, бо мы чулі - з вамі Бог' ".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст