01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
5 І я абярнуўся, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і во лётаючы зьвітак. 2 І сказаў ён імне: „Што ты бачыш?" І я адказаў: „Бачу лётаючы зьвігак; удаўжкі ён дваццаць локцяў, і ўшыркі ён дзесяць локцяў". З Тады ён сказаў імне: „Гэта праклён, што выходзе на від усяе зямлі; бо кажны, што крадзець із гэтага, подле гэтага будзе адцяты, і кажны, што клінецца гэтым, подле гэтага будзе адцяты. 4 Я навяду яго, агалашае СПАДАР войскаў, і ён увыйдзе ў дом злодзея а ў дом таго, хто манліва прысягае імям Маім, і заначуе ў доме ягоным, і выгубе яго, і дзерва ягонае, і камяні ягоныя".
5 І выступіў Ангіл, што гутарыў з імною, і сказаў імне: „Узьнімі цяпер вочы свае й абач, што гэта, што выходзе", б І я сказаў: „Што гэта?" і ён сказаў: „Гэта ефа выходзе"; і сказаў: „Гэта вока іх па ўсёй зямлі". 7 І во кавалак волава падняўся ды жонка, што пасярэдзіне ефы. 8 І сказаў ён: „Гэта нягоднасьць"; і кінуў яе ў ефу, і кінуў кавалак волава ў вадтуліну яе.
9 І ўзьняў я вочы свае, і глянуў, і вось, дзьве жонкі вышлі, і вецер быў у крылах іхных, і ў іх крылы - як крылы ў бусла; і паднялі яны ефу меж зямлі й неба. 10 І сказаў я Ангілу, што гутарыў з імною: „Куды яны нясуць гэтую ефу?" 11 І сказаў ён імне: „Станавіць ёй дом у зямлі Сэнаар, і яна будзе прыгатавана й пастаноўлена на сваім подзе".
|