01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
3 І паказаў Ён імне Ігошуу, вайвышшага сьвятара, што стаяў перад Ангілам СПАДАРОВЫМ, і шайтана, каторы стаяў па правіцы яго, каб супроцьдзеяць яму. 2 І сказаў СПАДАР шайтану: „Хай згане СПАДАР цябе, шайтане, хай згане цябе СПАДАР, што абраў Ерузалім; ці не галавешка гэта, выратаваная з агню?" З Ігошуа быў адзеўшыся ў запэцканае адзецьце і стаяў перад Ангілам. 4 І Ён адказаў і казаў тым, што стаялі перад Ім, кажучы: „Зьдзеньце зь яго запэцканае адзецьце"; а яму сказаў: „Вось, Я прычыніў, што адышло ад цябе бяспраўе тваё, і адзену цябе ў дарагое адзецьце". 5 І сказаў: „Няхай узложаць чыстую мітру на галаву яговую", і ўзлажылі чыстую мітру на галаву ягоную, і адзелі яго ў вадзецьце; і Ангіл СПАДАРОЎ стаяў. 6 І перасьцярог Ангіл СПАДАРОЎ Ігошуу, кажучы: 7 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: калі па дарогах Маіх будзеш хадзіць, і калі будзеш дзяржаць загаду Маю, тады будзеш таксама судзіць дом Мой, і таксама сьцерагчы панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць памеж тых, што стаяць гэтта. 8 Слухай жа цяпер, Ігошуа, найвышшы сьвятару! ты а прыяцелі твае, што сядзяць перад табою, бо мужы дзіву яны; бо вось, Я прывяду слугу Свайго, Пагон; 9 Бо во камень, што Я кладу перад Ігошуам; на адным камені сем ачоў; вось, Я выражу выразак яго, агалашае СПАДАР войскаў, і аддалю бяспраўе гэтае зямлі за адзін дзень. 10 Таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, будзеце адзін аднаго зваць пад віно а пад фіґу".
|