01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
2 Ізноў узьняў я вочы свае й глядзеў, і во муж, і ў руццэ ў яго меральны павароз. 2 І сказаў: „Куды ты йдзеш?" І ён сказаў імне: „Мераць Еразулім, каб абачыць, што за шырыня яго, і што за даўжыня яго". З І, вось, Ангіл, што гутарыў з імною, вышаў, і другі Ангіл вышаў наўпярэймы яму. 4 І сказаў яму: „Бяжы, кажы гэтаму маладзёну, кажучы: ,Ерузалім будзе населены як места бязь сьцен з прычыны множасьці людзёў і статку ў ім. 5 І Я буду яму, агалашае СПАДАР, агняным мурам навокал і буду славаю сярод яго' ".
6 Гэй, гэй! уцякайце з паўночнае зямлі, агалашае СПАДАР, бо, як чатыры вятры нябёсныя, Я пашыру вас, агалашае СПАДАР. 7 Гэй, Сыёне, што жывеш у дачкі Бабілёну, уцякай, 8 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў: па ўслаўленьню Ён паслаў мяне да народаў, што глабалі вас, бо, хто датыкаецца да вас, датыкаецца да зрэнка вока Ягонага. 9 „І вось, Я паківаю рукою Сваёю на іх, і яны будуць здабыткам слугам сваім, і даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў Мяне.
10 „Пяі а цешся, дачка Сыёну, бо, гля, Я прыходжу й буду жыці сярод цябе, агалашае СПАДАР. 11 І прылучыцца шмат якіх народаў да СПАДАРА таго дня, і будуць Імне людам, і Я буду жыць сярод цябе, і ты даведаешся, што СПАДАР войска ў паслаў Мяне да цябе. 12 І СПАДАРУ спадзець Юда, дзель Ягоная ў сьвятой зямлі, і ўзноў абярэць Ерузалім". 1З Ся, усі целы, перад СПАДАРОМ, бо Ён паўстаў ізь сьвятое сялібы Свае.
|