01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
13 „Таго дня адчыніцца жарало дому Давідаваму а жыхарам ерузалімскім дзеля абмыцьця грэху а нечысьці. 2 І станецца таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, Я адатну ймёны балваноў ізь зямлі, і іх ня будуць болей памятаваць, і таксама прарокаў і нячыстага духа вывяду ізь зямлі. З І станецца, калі хто-колечы будзе яшчэ праракаць, тады айцец ягоны й маці ягоная, што нарадзíлі яго, скажуць яму: ,Ты ня маеш жыць, бо ты гукаеш. ману ў імя СПАДАРА'; і праб'юць яго айцец ягоны а маці ягоная, што нарадзíлі яго, як ён праракае. 4 І будзе таго дня, што засароміцца прарокі, кажны за відзень сваю, калі б праракаў, і не адзенуцца ў касматае адзецьце, каб ашукаваць; 5 Але скажа: ,Я не прарока, бо чалавек прыдбаў мяне за нявольніка з маладосьці мае'. 6 І скажуць яму: ,Што гэта за болькі на руках тваіх?' Тады ён адкажа: ,Біў мяне дом любячых мяне' ".
7 „Прачхніся, мечу, на пастыра Майго й на мужа, сябру Майго!" агалашае СПАДАР войскаў: „вытні пастыра, і рассыпяцца авечкі! І Я зьвярну руку Сваю на маладых. 8 І станецца на ўсёй зямлі, агалашае СПАДАР, дзьве часьці на ёй будуць выгублены, сканаюць, а трэйцяя застанецца на ёй. 9 І правяду гэтую трэйцюю перазь цяпло, і пералітую іх, як літуюць срэбра, і выпрабую іх, як прабуюць золата: ён будзе гукаць імя Маё, і Я адкажу яму: ,Гэта люд Мой', і ён скажа: .СПАДАР - Бог мой!"'
|