01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
11 Адчыняй, Лібане, дзьверы свае, і пажарэць цяпло кедры твае. 2 Вый, кіпрысе, бо кедра ўпаў, бо дабрародныя аглабаны; выйце, дубы вашанскія, бо паваліўся моцны лес. З Гук выку пастыроў, бо слава іхная аглабаная; гук равеньня левянят, бо аглабана гордасьць Ёрдану. 4 Гэтак кажа СПАДАР, Бог мой: „Пасі авечкі на зарэз, 5 Каторыя купляючыя рэжуць - і нявінныя; а тыя, што прадаюць іх, кажуць: ,Дабраславёны СПАДАР, бо я забагоцеў!' і пастыры іхныя не жалеюць іх. 6 Бо Я ня буду болей жалець жыхараў зямлі, агалашае СПАДАР, але, гля, Я перадам людзёў, кажнага ў руку прыяцеля ягонага і ў руку караля ягонага, і яны будуць разіць зямлю, і Я ня выбаўлю з рукі іхнае". 7 І буду пасьціць чараду зарэзу, вас, бедная чарада! І вазьму Сабе два пасахí, адзін Я назваў харашынёю, а другі назваў чарэсламі, і буду пасьціць чараду. 8 І выгублю трох пастыроў за адзін месяц, і зьнемарасьцілася душа Мая імі, і таксама душа іхная брыдзіцца Імною. 9 І скажу: „Ня буду пасьціць вас: здыхаючая - хай здыхае, і гінучая - хай гіне, а засталыя хай ядуць мяса адна аднае". 10 І вазьму посах Свой - харашыню, і патрышчу, каб узрушыць змову Сваю, што Я ўчыніў з усімі людамі; 11 І яна ўзрушана будзе таго дня, і гэтак даведаюцца бедныя з чарады, каторыя чакалі Мяне, што гэта - слова СПАДАРОВА. 12 І сказаў ім: „Калі гэта добра ў вачох вашых, дайце цану Маю; а калі не, - пакіньце;" і яны адважылі цану Маю трыццаць срэбнікаў. 1З І сказаў Імне СПАДАР: „Кінь іх ганчару, - ладная цана, катораю яны ацававалі Мяне!" І ўзяў Я трыццаць срэбнікаў, і кінуў іх ганчару ў доме СПАДАРОВЫМ. 14 Тады Я патрышчыў другі посах Свой - чарэслы, каб узрушыць братнюю любоў памеж Юды й Ізраеля.
15 І сказаў СПАДАР імне: „Яшчэ вазьмі сабе снадзі дурнога пастыра, 16 Бо, гля, Я пастанаўлю ў зямлі гэтай пастыра, каторы гінучых не даведаецца, маладых ня будзе шукаць ані калекіх лячыць, ані здаровых карміць, але мяса сытых будзе есьці і капыты іхныя адрываць. 17 Бяда дурному пастыру, што кідае чараду! меч на плячо ягонае й на правае вока ягонае! плячо ягонае чыста ссохне, і правае вока ягонае супоўна зацьмее".
|