Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Гаґея


 

 

Кніга прарокі Гаґея

01 – 02


2 Сёмага месяца, дваццаць першага дня месяца, было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам, кажучы: 2 „Скажы цяпер Зэрувавелю Шэалфіеленку, вайводзе Юдэі, а Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, а астачы люду, кажучы: З .Хто застаўся меж вас, што бачылі дом гэты ў першай яго славе? і якім вы бачыце яго цяпер? ці ня ё ён у вачох вашых супроці таго як нішто ? 4 Цяпер, адылі, будзь дуж, Зэрувавелю, агалашае СПАДАР, і будзь дуж Ігошуа Егосадачонку, найвышшы сьвятару, і будзь дуж увесь люд зямлі, агалашае СПАДАР, і рабіце; бо Я з вамі, агалашае СПАДАР войскаў. 5 Подле слова, каторым Я ўмовіўся з вамі, як вы вышлі зь Ягіпту, дух Мой меж вас: ня бойцеся;

б „ ,Во гэтак кажа СПАДАР войскаў: яшчэ раз, ды неўзабаве, і Я патрасу нябёсы й зямлю, мора й сушу ;7 І патрасу ўсі народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню дом гэты славаю, кажа СПАДАР войскаў. 8 Маё срэбра й Маё золата, агалашае СПАДАР войскаў. 9 Большая будзе слава гэтага дому апошняга за першага, кажа СПАДАР войскаў; і на гэтым месцу Я дам супакой, агалашае СПАДАР войскаў' ".

10 Дваццаць чацьвертага дня дзявятага месяца, сёмага году Дара, было слова СПАДАРОВА Гаґею прароку, кажучы: 11 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: папытайся цяпер у сьвятароў праз Закон, кажучы: 12 ,Калі хто нёс пасьвячанае мяса ў крысе адзецьця свайго і даткнуўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алівы, да якое-колечы ежы, ці будуць яны пасьвячаныя?' " І сьвятарове адказалі: „Не". 1З І сказаў Гагей: „Калі даткнецца нячыстае да чаго-колечы з гэтых, ці сплюгавяцца яны?" І адказалі сьвятарове, і сказалі: „Яны сплюгавяцца". 14 І адказаў Гаґей, і сказаў: „Так гэты люд, і так гэты народ перад Імною, кажа СПАДАР, і так кажная работа рук іхных; і што яны абракаюць там - нячыстае. 15 І цяпер зьвярніце ж сэрцы вашыя адгэтуль і наперад перш чымся пакладзены камень на каменю ў палацу СПАДАРОВЫМ. 16 Бывала, як хто прыходзіў да груду дваццацёх мераў, было там дзесяць; як хто прыходзіў да таўчэльні ўтачыць пяцьдзясят судзінаў з таўчэльню, было там дваццаць. 17 Разіў Я вас сухмянём а іржою а градам усю работу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, агалашае СПАДАР. 18 Зьвярніце ж сэрцы вашы адгэтуль і наперад, ад дваццаць чацьвертага дня дзявятага месяца, ад дня, каторага под палацу СПАДАРОВАГА закладзены, зьвярніце сэрцы вашы: 19 Ці ё яшчэ сяўба ў сьвірне? і яшчэ віно а фіґа а гранатовае дзерва а аліўнае дзерва, каторыя не далі плоду; ад гэтага дня Я падабраслаўлю".

20 І было слова СПАДАРОВА ўдругава Гаґею дваццаць чацьвертага дня месяца, кажучы: 21 „Кажы Зэрувавелю, вайводзе Юдэі, кажучы : Я страсану нябёсы й зямлю; 22 Я абярну пасад каралеўстваў і выгублю сілу каралеўстваў народаў, і вывярну цялежкі й тых, што едуць у іх, і паваляцца коні й коньнікі іх, кажны мячом брата свайго. 23 Таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, Я вазьму цябе, Зэрувавелю Шэалфіеленку, слуга Мой, агалашае СПАДАР, і зраблю цябе, як пячаць, бо цябе Я абраў, агалашае СПАДАР войскаў".


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст