Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Сохоні


 

 

Кніга прарокі Сохоні

01 – 02 – 03

 

3 Бяда нячыстаму а сплюгаўленаму, месту ўціскаючаму: 2 Ня слухала голасу, ня прыймала навукі, на СПАДАРА не спадзявалася, да Бога свайго ня бліжылася. З Князі ягоныя сярод яго - равучыя лявы, судзьдзі ягоныя - вячэрныя ваўкі, ня кідаюць аж да раньня. 4 Прарокі ягоныя - людзі распусныя а ізрадлівыя, сьвятарове ягоныя сплюгавілі сьвятыню, узрушылі закон. 5 СПАДАР справядлівы сярод яго, ня будзе рабіць бяспраўя; кажнае раніцы выносе суд Свой на сьвятліню, бесьперастанку; але несправядлівы ня знае сораму. 6 „Я сьцяў народы; абурыў вежы іхныя; зрабіў пустымі вуліцы іхныя, ніхто не праходзе па іх; зьнішчыў месты іхныя, ажно там няма людзіны, няма жыхара, 7 Я казаў: ,Напэўна будзеш баяцца Мяне, прыймеш навуку, дык ня былі б аднята сяліба твая, чым бы Я ні пакараў іх;' але яны ўсталі рана, папсавалі ўсі ўчынкі свае". 8 „Затым чакайце мяне, агалашае СПАДАР, да тога дня, калі Я паўстану на здабытак, бо суд Мой - зьберці народы, загарнуць каралеўствы, каб выліць на іх абурэньне Сваё, увесь Свой палкі гнеў, бо цяплом рупатлівасьці Мае будзе пакрыта ўся зямля. 9 Бо тады Я зьвярну люду гэтаму чыстую мову, каб усі прыгукалі імя СПАДАРОВА, служылі яму поплеч. 10 Із-за рэкаў Ефіопы сьціцелі Мае - дачка разьвеяных Маіх - прынясуць Імне аброк Мой. 11 Таго дня ты ня будзеш паганьбена за ўсі ўчынкі свае, каторымі ты выступіла супроці Мяне, бо тады Я адыйму з пасярод цябе тых, што цешацца ў гордасьці сваёй, і ты ня будзеш больш вяльмувацца на сьвятой гары Маёй. 12 Пакіну сярод цябе люд бедны а ўбогі, і яны будуць здавацца на імя СПАДАРОВА. 1З Астача Ізраеля ня будзе рабіць бяспраўя ані гукаць маны, ані знойдзецца ў вуснах іхных язык ашукны, бо яны будуць пасьціцца а супачываць, і ніхто не зьлякае".

14 Пяі, дачка Сыёну! гукай, Ізраелю! весяліся а цешся з усёга сэрца, дачка Ерузаліму! 15 СПАДАР адцяў суды твае, выкінуў непрыяцеляў тваіх; кароль Ізраеляў, СПАДАР, сярод цябе: ужо ня будзеш баяцца ліха.

16 Таго дня скажуць Ерузаліму: „Ня бойся, Сыёне, няхай ня млеюць рукі твае". 17 СПАДАР, Бог твой, сярод цябе, дуж вывальніць; будзе цешыцца зь цябе ў радасьці, спыніцца на любосьці да цябе, пяцьцём будзе цешыцца зь цябе. 18 „Тужачых па прызначаных зборах Я зьбер; ад цябе яны былі, цяжар сораму на табе. 19 Во што Я зраблю з усімі мукарамі тваімі ў тым часе: захаваю кульгавую і зьбяру выгнаную, і зраблю іх хвалою а славаю на кажнай зямлі, ідзе былі ў сораме. 20 У тым часе прывяду вас, нават у тым часе зьбяру вас; бо Я ўчыню вам імя а хвалу меж усіх людаў зямлі, як зьвярну назад палон ваш перад ачыма вашымі", кажа СПАДАР.

Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст