01 – 02 – 03
2 Зьбярыцеся а зьбярыцеся, бессаромны народзе, 2 Уперад чымся народзіцца права - як ўмецьце мінець дзень - уперад чымся палкі гнеў СПАДАРОЎ прыйдзе на вас, уперад чымся прыйдзе на вас дзень гневу СПАДАРОВАГА. З Шукайце СПАДАРА, усі лагодныя на зямлі, што поўніце суд Ягоны; шукайце справядлівасьці, шукайце лагоднасьці, можа вы схаваецеся ў дзень гневу СПАДАРОВАГА; 4 Бо Газа будзе пакінена, і Ешкелон спустошаны, Ашдод у палудзень выгнаны, і Екрон будзе выкаранены.
5 Бяда жыхарам морскага ўзьбярэжжа, народу Крыцкаму! Слова СПАДАРОВА на вас, Канааняне, зямля Пілішчан! Я эагублю цябе, и ня будзе там жыхара. 6 І будзе морскі бераг селішчам, пячорамі пастухом і абораю чародам. 7 І будзе ўзьбярэжжа астачы дому Юдзінага, будуць пасьціць на ім, у дамох Ашкелону будуць супачываць ўвечары, як даведаецца да іх СПАДАР, Бог іхны, і верне палон іхны. 8 „Чуў Я наругі Моававы і вярненьні сыноў Амонавых, каторымі яны наругаліся люду Майму і вяльмуваліся на граніцы іхнай. 9 Затым жыў Я, агалашае СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, канечне Моаў будзе, як Содома, і сынове Амонавы - як Гомора, месцам крапівы а сольнаю ямаю а пустынёю на векі; астача люду Майго аглабае іх, і засталым люду Майго спадуць яны". 10 Гэта ім за пыху іхную, за тое, што наругаліся й вяльмуваліся перад людам СПАДАРА войскаў. 11 Страшны будзе СПАДАР ім, бо схудаюць усі багі зямлі, і Яму паклоніцца кажны на сваім месцу, нават усі абтокі народаў. 12 І вы, Ефіопляне, выбіты будзеце мячом Маім. 1З І Ён выцягне руку Сваю на поўнач, выгубе Асыру і спустоша Ніневу, зробе сухой, як пустыню. 14 І чароды будуць класьціся сярод яе, і ўсі зьвяры народаў, і пэлікан а сава на абсадах яе будуць начаваць, у вокнах голас іхны будзе разьлягацца; спустошаньне будзе ў парогах, бо адарвуць кедравую шалёўку іх. 15 Во места, што цешыцца, што жывець нядбайна, што кажа ў сэрцу сваім: „Я, і няма нікога побач мяне". Як яно стала спустошаным, месцам жывёле! Кажны, праходзячы ля яго, сьвісьне і махнець рукою.
|