Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ёны


 

 

Кніга прарокі Ёны

01 – 02 – 03


2 І маліўся Ёна СПАДАРУ, Богу свайму, з нутра рыбы, 2 І сказаў: „Я гукаў да СПАДАРА, бо цесна імне, і Ён адказаў імне; із жывата шэолю я загаласіў - Ты пачуў голас мой. З Ты кінуў мяне глыбака ў сэрца мораў, і патопа акружыла мяне; усі твае хвалі а валы прайшлі над імною. 4 І сказаў я: ,Я прагнаны ад аччу Тваіх, пагляджу яшчэ, адылі, на сьвяты палац Твой'. 5 Воды акружылі мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, морскія травы абвілі галаву маю. 6 Да подаў гор зышоў я, зямля заваламі сваімі навокал мяне на векі; Ты, адылі, вывеў зь ямы жыцьцё маё, СПАДАРУ, Божа мой. 7 Як млела душа мая ў імне, я ўспомнеў СПАДАРА, і малітва мая прышла да Цябе, да сьвятога палацу Твайго. 8 Тыя, што заховуюць манлівыя марнасьці, адкідаюць міласэрдзе ад сябе. 9 Але я голасам падзякі абраку Табе; споўню, што абяцаў. Спасеньне ў СПАДАРА".

10 І СПАДАР казаў рыбе, і яна вырыгала Ёну на сушу.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст