Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Госі


 

 

Кніга прарокі Госі

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14

 

2 „Кажыце братом вашым: „Аммі" і сёстрам вашым: „Ругама". 2 Правуйцеся з маткаю вашаю, правуйцеся, бо яна ня жонка Імне, ані Я муж ёй, каб яна адда́ліла бязулства ізь віду свайго і чужалоства з памеж пелькаў сваіх. 3 Каб Я ня выставіў яе аголенаю і не пастанавіў яе як у дзень, калі яна нарадзілася, і не зрабіў яе, як пустыню і не абярнуў яе ў сухую зямлю, і не замарыў яе смагаю. 4 І сыноў ейных не пажалею, бо яны сыны бязулства; 5 Бо маці іхная бязулствавала; тая, што радзіла іх, зрабіла ганебна; бо яна казала: ,Пайду за палюбоўнікамі сваімі, што даюць хлеб імне й ваду імне, воўну імне а лён імне, аліву імне а напіткі імне', б Затым, вось, Я загараджу дарогу тваю цернямі і агараджу агарожаю яе, і сьцежак сваіх яна ня знойдзе. 7 І пажанецца за палюбоўнікамі сваімі, але не дажанець іх; і будзе шукаць іх, але ня знойдзе і скажа: ,Пайду й зьвярнуся да свайго першага мужа, бо тады было імне лягчэй, чымся цяпер'. 8 Бо яна ня ведала, што Я даваў ёй збожжа а вінны сок а аліву, і памножыў ёй срэбра а золата, з каторага яны зрабілі аброк Ваалу. 9 Затым зьвярнуся і адбяру збожжа Сваё часу яго, і вінны сок Свой упару яго, і выратую воўну Сваю а лён Свой, даны

накрываць голасьць ейную. 10 І цяпер адкрыю сорам ейны на ачох палюбоўнікаў ейных, і ніхто ня вывальне яе з рукі Мае. 11 І спыню ўсю весялосьць ейную, сьвяты ейныя, маладзікі ейныя а сыботы ейныя а ўсі ўрочыстыя поры ейныя. 12 І спустошу віны ейныя а фіґі ейныя, праз каторыя яна кажа: ,Гэта заплата мая, што далі імне палюбоўнікі мае'; а Я абярну іх у лес, і зьвяры палявыя зьядуць іх. 1З І даведаюся да яе за дні Ваалам, калі яна кадзіла ім, і прыбіралася завушніцамі а кралямі, і хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а Мяне забылася, агалашае СПАДАР.

14 „Затым, вось, і Я прынаджу яе, і павяду яе на пустыню, і буду гукаць да сэрца ейнага. 15 І дам ёй стуль вінныя народы і даліну Ахор дзеля дзьвярэй надзеі; і яна будзе пяяць там, як за дзён маладосьці свае і як у дзень, як узышла ізь зямлі Ягіпецкае.

16 „І будзе таго дня, агалашае СПАДАР, будзеш гукаць Мяне: ,Мужу мой', але ня будзеш гукаць Мяне: ,Ваале'. 17 І аддалю ймёны Ваалаў з вуснаў ейных, і яны ня будуць болей менаваныя ймёнамі сваімі. 18 І таго дня ўчыню змову ім ізь зьвярмі палявымі, і з птушкамі нябёсным! і з паўзунамі земнымі; і лук, і меч, і бітву патрышчу ізь зямлі, і дам ім супачываць бясьпечна. 19 І заручу цябе із Сабою на векі; але, заручу цябе із Сабою справядлівасьцяй а судам а міласэрдзям а спагадаю. 20 І заручу цябе із Сабою вернасьцяй, і ты пазнаеш СПАДАРА.

21 „І станецца ў тым часе, што Я буду адказаваць, агалашае СПАДАР, буду адказаваць нябёсам; а яны будуць адказаваць зямлі; 22 А зямля будзе адказаваць збожжу а а вінному соку а аліве; а яны будуць адказаваць Езрэелю. 23 І пасею яе Сабе ў зямлі, і пажалею Ло-Ругаму, і буду казаць не Свайму люду: ,Ты люд Мой', а ён скажа: ,Бог мой' ".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст