01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
14 Навярніся, Ізраелю, да СПАДАРА, Бога свайго, бо ты спатыкнуўся з прычыны бяспраўя свайго. 2 Вазьміце із сабою словы й навярніцеся да СПАДАРА; кажыце Яму: „Даруй кажнае бяспраўе й прыймі ласкава, дык мы заплацім цялём вуснаў нашых. З Асур ня выбаве нас; мы ня будзем езьдзіць конна на конях і наперад ня скажам рабоце рук нашых: ,Багове нашы', бо ў Цябе сірата знаходзе спагаду".
4 Вылячу адвярненьне іхнае, ахвотна буду любіць іх, бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх. 5 Я буду расою Ізраелю; ён заквіціць, як ліля, і пусьце карэньне сваё, як Лібан. 6 Разрастуцца галузы ягоныя, і харашыня ягоная будзе, як аліўнага дзерва, і пах, як лібанскі. 7 Зьвернуцца тыя, што жылі пад сьценям ягоным, ажывуць, як збожжа, і вырастуць, як віно, памятка ягоная будзе, як віна лібанскага. 8 Яхрэм скажа: „Што я маю рабіць із балванамі?" Я адказаў і назіраў яго; Я як зялёны кіпрыс; зь Мяне знойдзены плады твае. 9 Хто мудры і зразумее гэта ? разумны і даведаецца? бо дарогі СПАДАРОВЫ правільныя, і справядлівыя будуць хадзіць па іх, але выступнікі паваляцца на іх. |