01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
13 Як гукаў Яхрэм, дрыжэлі: ён вывышаўся ў Ізраелю; як завініўся Ваалам, ён памер. 2 І цяпер далей грэшаць, зрабілі сабе выліваныя із срэбра свайго подле разуменьня свайго; усе гэта работа рук рамесьнікаў, каторыя кажуць ім: „Няхай абракаючыя цалуюць цяляты". З За тое яны будуць - як ранешні туман, і як раса, што рана чэзьне, як ўмецьце, несенае віхром із такаўні, і як дым із коміну. 4 Я, адылі, СПАДАР, Бог твой ад зямлі Ягіпецкае; і, апрача Мяне, ты ня маеш знаць ніякага бога, і Спаса няма, апрача Мяне. 5 Я знаў цябе на пустыні, у зямлі сухмянёў. 6 Подле пасьцьбішча свайго яны сыцелі; як упасьціліся, сэрца іхнае ўзьнялося, і затым яны забыліся Мяне. 7 Затым Я буду ім як леў, як леапард ля дарогі буду цікаваць на іх. 8 Перайму іх, як мядзьведзіца, спабытая медзьведзянят сваіх, і разарву месца сэрца іхнага, і пажару іх, як леў; польны зьвер будзе ірваць іх. 9 Ты загубіў сябе, Ізраелю, але ў Імне помач твая. 10 Ідзе ж кароль твой ? ідзе, каб выбавіць цябе ў вусіх местах тваіх ? І судзьдзі твае, каторым ты казаў: „Дайце імне караля а княэёў"? 11 Я даў табе караля ў гневе Сваім і адабраў у цябе ў вабурэньню Сваім.
12 Зьвязана бяспраўе Яхрэмава, грэх ягоны захаваць! 1З Мукі парадзіхі настануць яму; ён -- сын нямудры, накш ён не заставаўся б доўга ў палажэньню дзяцей, што родзяцца. 14 Ад улады шэолю Я вывальню іх, ад сьмерці адкуплю іх. Я буду болькаю Тваёй, сьмерць, буду зьнішчэньням тваім, шэолю; каяньне будзе схавана ад аччу Маіх. 15 Хоць плодны ён меж братоў; усходні вецер прыйдзе, вецер СПАДАРОЎ узыйдзе з пустыні, і высахне жарало ягонае, перасохне крыніца; ён аглабае скарбніцу ўсяго жаданага судзьдзя. 16 Самара будзе спустошана, бо яна паўстала супроці Бога: ад мяча паваляцца яны, дзецяняты іхныя будуць разьбіты, і цяжарныя іхныя будуць распораны.
|