Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Амоса


 

 

Кніга прарокі Амоса

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09

 

8 Гэтак Спадар СПАДАР паказаў імне: і вось, сутнік летнае садавіны. 2 І сказаў Ён: „Што ты бачыш, Амосе?" І я сказаў „Сутнік летнае садавіны". Тады сказаў СПАДАР імне: „.Канец прышоў люду Майму Ізраелю: ня буду ўжо зыходзіць да яго. З І таго дня песьні палацу будуць выючымі, агалашае Спадар СПАДАР; шмат будзе трупоў на кажным месцу, іх будуць кідаць моўчыкам".

4 Слухайце гэта вы, што глытаеце ўбогіх, каб бедныя перасталі быць на зямлі, 5 Кажучы: „Як мінець маладзён, і будзем прадаваць збожжа? і сыбота, і адчынім пшонку, меншачы ефу й павялічаючы цану сыкля, ашукаю хвальшуючы вагу, б Каб мы маглі купляць бедных за срэбра а ўбогіх за чаравікі, а прадаваць адпадкі пшонкі". 7 Прысягнуў СПАДАР вяліччам Якававым: „Ніколі не забудуся ўсіх учынкаў іхных! 8 Ці не захістаецца ад гэтага зямля, і не заплача кажны жывучы на ёй? І падыймецца ўся яна як цурэй, і ўсхвалюецца, і затопе, як цурэй ягіпецкі".

9 „І станецца таго дня, агалашае Спадар СПАДАР, што Я зьдзею заход сонца ў палудзень і зацямню зямлю серадня, 10 І абярну сьвяты вашы ў жалобу і ўсі песьні вашы ў галашэньне, і ўзлажу зрэбніну на ўсі сьцёгны і лысіну на кажную галаву, і зьдзею гэта, як жалобу па адзіным, і канец яе - як гаркі дзень.

11 „Вось, настануць дні, агалашае Спадар СПАДАР, і Я пашлю галадоў на зямлю, - не галадоў хлеба ані смагу вады, але галадоў слухаць словы СПАДАРОВБІ. 12 І будуць бадзяцца ад мора аж да мора і з поўначы аж на ўсход, будуць бегаць туды-сюды шукаць слова СПАДАРОВАГА, але ня знойдуць. 1З Таго дня прыгожыя дзеўкі й дзяцюкі памлеюць ад смагі, 14 Тыя, што прысягаюць віною самарскаю й кажуць: ,Жыў бог твой, Дане!' і ,Жыва дарога да Веер-Шэвы!' - паваляцца й ніколі ня ўстануць".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст