Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Данеля


 

 

Кніга прарокі Данеля

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12

 

12 "І паўстане ў тым часе Міхайла, вялікі князь, што заступаецца за сыноў люду твайго; і настане гаротны час, якога ня бывала адгэнуль, як існуе народ, дагэтуль; і ў тым часе люд твой уцячэць, кажны знойдзены запісаным у кнізе.

2 „І шмат хто ізь сьпячых у пыле зямлі прачхнуцца, гэтыя да жыцьця вечнага, а гэныя на сорам, вечнае грэбаваньне. З І разумныя будуць зьзяць, як бліск нябёсны, і тыя, што прывядуць да праўды шмат каго - як зоры, на векі а векі.

4 „Але ты, Данелю, замкні словы гэтыя і запячатуй кнігу аж да часу канца; шмат хто прабяжыць туды-сюды, і памножыцца веданьне".

5 І глянуў я, Данель, і вось, стаяла іншых двух, адзін на гэтым баку берагу ракі, а другі на гэным баку берагу ракі. 6 І сказаў мужу ў ляньніне, што над вадою ракі: „Калі будзе канец гэтым чудосам?"

7 І пачуў я мужа ў ляньніне, што быў над вадою ракі, як ён падняў правіцу сваю й лявіцу сваю к небу і прысягнуў Жывучым вечна, што да часу, часоў а палавіцы, і як скончыцца расьцярушэньне сілы сьвятога люду, тады ўсе гэта будзе здойсьнена. 8 І я пачуў, але не зразумеў, тады сказаў: „Спадару мой! што за канец гэтаму?"

9 І ён сказаў: „Ідзі, Данелю, бо словы замкнёныя а запячатаваныя аж да часу канца. 10 Шмат хто будзе ачышчаны а выбелены а вылітаваны; нягодныя, адылі, будуць рабіць нягодна, і ніхто зь нягодных не зразумее, але разумныя зразумеюць. 11 І ад часу аддаленьня кажначаснага аброку і пастанаўленьня агіды спустошаньня мінець тысяча дзьвесьце дзевяцьдзясят дзён.

12 „Дабраславёны, хто дачакае а дойдзе да тысяча трыста трыццаць пятага дня.

13 „Але ты йдзі да канца, і супачынеш, і паўстанеш да свае долі ў канцу дзён".

Папярэдняя старонка | Старонка 12 з 12
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст