01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
4 „І ты, сыну людзкі, вазьмі цэглу й палажы яе перад сабою, і нарысуй на ёй места Ерузалім. 2 І нарысуй аблогу супроці яго, і збудуй вартаўнічую вежу, і насып вал супроці яго, разлажы табар супроці яго, і пастанаві навокал абложныя тараны супроці яго. З Адлі вазьмі сабе бляху і пастанаві яе як зялезную сьцяну памеж сябе й места, і зьвярні від свой на яе, яна будзе абложана, і ты будзеш аблягаць яе. Гэта знак дому Ізраеляваму.
4 „І ты ляж на левы бок свой, і ўзлажы бяспраўе дому Ізраелявага на яго: подле ліку дзён, каторыя праляжыш на ім, ты будзеш несьці бяспраўе іхнае. 5 Бо Я залічу табе гады бяспраўя іхнага подле ліку дзён: трыста дзевяцьдзясят дзён гэтак ты будзеш несьці бяспраўе дому Ізраелявага. 6 І як ты выпаўніш гэта, другім разам кладзіся на правы бок свой, і ты будзеш несьці бяспраўе дому Юдзінага сорак дзён: дзень за год, дзень за год Я прызначыў табе. 7 І на аблогу Ерузаліму прыгатуй від свой, і рука твая няхай будзе голая, і праракай супроці іх. 8 І, гля, я ўзлажыў на цябе паварозы, і ты не павернешся з аднаго боку на другі, пакуль ня скончыш дзён аблогі свае. 9 І ты вазьмі сабе пшонкі а ячменю а бобу а сачыўкі а проса а палбы, і палажы гэта ў вадну судзіну, і ўчыні хлеб ізь іх подле ліку дзён, што будзеш ляжаць на баку сваім: трыста дзевяцьдзясят дзён будзеш жывіцца імі. 10 І ежа твая, што ты будзеш есьці, мае быць вагою дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе. 11 І ваду ты будзеш піць мераю, па шостай часьці гіна, ад часу да часу будзеш піць. 12 І ты будзеш есьці гэта, як ячныя перапечкі, і будзеш пячы іх на людзкім кале на ачох люду".
1З І сказаў СПАДАР: „Аж так сынове Ізраелявы будуць есьці ўбрудзянены хлеб свой меж народаў, куды Я пражану іх". 14 І сказаў я: „Авохці імне, Спадару Божа! гля, душа мая не забрудзянена, бо з маладосьці свае аж дагэтуль я ня еў здыхаты ані разарванага, і ніякае абрыдонае мяса ня прыходзіла ў рот мой".
15 І сказаў Ён імне: „Гля, Я дам табе карові кал замест людзкога, і ты ўчыні хлеб свой на ім".
16 Адлі сказаў імне: „Сыну людзкі, гля, Я патрышчу падпору хлеба ў Ерузаліме, і будуць есьці хлеб вагою а із журбою, і будуць піць ваду мераю і із задумленьням, 17 Што ня стане хлеба й вады, і будуць зумявацца адзін із аднаго ў страху і нішчэць за бяспраўе свае.
|