Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30
31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48


31 І сталася адзінанцатага году, трэйцяга месяца, першага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! гукай фараону, каралю Ягіпецкаму, і множасьці ягонай: да каго ты раўнуешся вяліччам сваім? З Вось, Асур - кедра на Лібане з харошымі галузамі і зь лесавым сьценям, гонкі, з галавою меж булакоў. 4 Воды вырасьцілі яго, глеба падыймала яго на вышыню рэкамі сваімі, што цякуць навокал месца росту яго, і пасылала цуркі свае да ўсіх палявых дзерваў. 5 Затым вышыня ягоная перайшла ўсі палявыя дзервы, і памножылася сучча ягонае, і гольле стала даўгое ад множасьці водаў, як яно разрасталася. 6 На суччу ягоным усі птушкі нябёсныя мелі гнезды свае, і пад гольлям ягоным усі зьвяры палявыя прыводзілі дзеці свае, і пад сьценям ягоным жылі ўсі вялікія народы. 7 Затым ён быў харошы велічынёю сваёю й даўжынёю гольля свайго, бо карэнь яго быў ля вялікіх водаў. 8 Кедры не закрывалі яго ў садзе Божым, кіпрысы не раўнаваліся да галузаў ягоных, і ніякія кіпрысы ў садзе Божым ня былі падобныя да яго харашынёю сваёю. 9 Харошым ўчыніў Я яго множасьцяй гольля ягонага, і завідавалі яму ўсі дзервы едэнскія, што былі ў садзе Божым.

10 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што ён узьняўся высака, нясучы верх свой да булакоў, і ўзьнялося сэрца ягонае з вышыні свае, 11 За тое Я аддаў яго ў руку дужога з народаў, каторы напэўна, абыйдзецца зь ім подле нягоднасьці ягонае; Я Сам выжану яго. 12 І чужаземцы, найстрашнейшыя з народаў, сьсякуць яго й кінуць яго; на горы й на ўсі даліны зваліцца гольле ягонае, і сучча ягонае будзе ламіцца ля ўсіх цур'ёў зямлі, і адыймуць з пад сьценя ягонага ўсі люды зямлі, і пакінуць яго. 1З На ім упалым будуць жыць усі птушкі нябёсныя, і меж гольля ягонага будуць усі зьвяры палявыя. 14 На тое, каб ніякія дзервы ля вады не вяльмуваліся з прычыны вышыні свае й не падыймалі галоваў сваіх да меж булакоў, і вадой жывеныя дзервы не паказавалі вышыні свае; бо ўсі адданы на сьмерць, да дольніх часьцяў зямлі, сярод сыноў людзкіх, з тымі, што адышлі ў яму.

15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі ён зышоў да гробу, Я прычыніў жалобу па ім, зачыніў з прычыны яго бяздоньне, задзяржаў цуркі ягоныя, і вялікія воды былі запынены, і прычыніў, што зацьмеў па ім Лібан, і ўсі дзервы палявыя замлелі з прычыны яго. 16 Я ўчыніў, што народы задрыжаць на грукат паду ягонага, як зьвяду яго да шэолю з тымі, што зышлі ў яму, і пацешацца ў дольніх часьцях зямлі ўсі дзервы едэнскія, выборныя а найлепшыя лібанскія, усі, што п'юць ваду; 17 Яны таксама зышлі да шэолю зь ім, да забітых мячом, і тыя, што былі плячом ягоным, жылі пад сьценям ягоным сярод народаў. 18 Да каго меж дзерваў едэнскіх ты падобны славаю а вяліччам? ты, адылі, зьведзены зь дзервамі едэнскімі да дольніх часьцяў зямлі, ты ляжаш сярод неабрэзаных із забітымі мячом. Гэта фараон а ўся множасьць яго, агалашае Спадар СПАДАР".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст