01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
29 Дзясятага году, дзясятага месяца, двананцатага дня месяца, было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой на фараона, караля Ягіпецкага, і праракай празь яго а праз увесь Ягіпет. З Гукай а скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці цябе, фараоне, каролю Ягіпецкі, вялікі кракадзіле, што цікуеш сярод рэкаў сваіх, каторы казаў: ,Рака мая - мая собская, і я ўчыніў яе'. 4 Я зацягну крук у шчэляпы твае І прычыню, што рыба рэк тваіх прыліпне да лускі твае, і выцягну цябе з пасярод рэк тваіх, і ўсю рыбу рэк тваіх, прыліплую да лускі твае. 5 І пакіну цябе на пустыні, цябе а ўсю рыбу рэк тваіх; ты навалішся на чыстым полю; цябе не пабяруць ані зьбяруць; зьвяром земным і птушкам нябёсным Я даў цябе на жыр. 6 І ўсі жыхары Ягіпту даведаюцца, што Я - СПАДАР, бо яны былі трысьніковаю падпораю дому Ізраеляваму. 7 Як яны браліся за цябе рукою сваёю, ты ламіўся й разьдзіраў усе плячо іхнае; і як яны апіраліся на цябе, ты ламіўся, дарма што падстанаўляў ім усі сьцёгны свае.
8 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я навяду на цябе меч і выгублю ў цябе людзіну й жывёлу. 9 І будзе зямля Ягіпецкая пустынёю а разьвярненьням за тое, што ён сказаў: ,Рака мая, і я ўчыніў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 10 Затым, вось, Я супроці цябе а супроці рэк тваіх, і ўчыню зямлю Ягіпецкую чыстаю пустынёю, спустошанаю ад вежы Сыена аж да граніцаў Ефіопы. 11 Ня будзе праходзіць па ёй нага людзіны, ані нага статку ня будзе праходзіць па ёй, і ня будзе яна населена сорак год. 12 І ўчыню зямлю Ягіпецкую пустынёю сярод краёў спустошаных, і месты яе меж местаў пустых будуць спустошаныя сорак год; і расьцярушу Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх па краёх.
1З „Гэтак кажа, адылі, Спадар СПАДАР: на канцу сараку год Я зьбяру Ягіпцян зь людаў, куды яны былі расьцярушаны; 14 І зьвярну палон ягіпецкі, і прычыню, што яны зьвернуцца да зямлі Пафрос, да зямлі нараджэньня свайго, і яны будуць невялічкім каралеўствам. 15 Яно будзе найніжшае з каралеўстваў і ўжо ня будзе вывышацца над народамі, бо Я зьменшу іх, каб ня радзілі народы. 16 І ня будзе ўжо спадзеваю дому Ізраеляваму, каторая прыпамінала б ім бяспраўе, як яны зварачаліся б да іх; і даведаюцца, што Я - Спадар СПАДАР".
17 І сталася дваццаць сёмага году, першага месяца, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ацяжарыў войска сваё цяжкою работаю супроці Тыру: кажнага галава вылысела, і кажнага плячо абмулена, і заплаты ня было ані яму, ані войску ягонаму ад Тыру за работу, каторую ён рабіў яму.
19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, я даю зямлю Ягіпецкую Невухадрэцару, каралю Бабілёнскаму, і ён панясець багацьце ейнае, і аглабае, і здабудзе здабытак ейны, і гэта будзе заплатаю войску ягонаму. 20 За работу ягоную, каторую ён рабіў супроці яго, Я даў яму зямлю Ягіпецкую, бо яны рабілі Імне, агалашае Спадар СПАДАР. 21 Таго дня прычыню, што вырасьце рог дому Ізраелявага, і дам табе адчыненьне вуснаў сярод іх; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".
|