Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30
31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48


28 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! кажы князю Тырскаму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: .За тое, што сэрца тваё загардзела, і ты сказаў: ,Бог я, на седаве Божым я сяджу ў сэрцу мораў', ты, адылі, чалавек, а ня БОГ, дарма што становіш сэрца сваё як сэрца Божае, З Гля, ты мудрэйшы за Данілу, усе тайнае не схавана ад цябе. 4 Сваёй мудрасьцяй а сваім розумам ты прыдбаў маемасьць і прыдбаў золата а срэбра да скарбаў сваіх; 5 Вялікай мудрасьцяй ты торгам павялічыў багацьці свае, і эагардзела сэрца тваё ад маемасьці";

б Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „За тое, што ты пастанавіў сэрца сваё як сэрца Божае, 7 Дык вось, Я прывяду на цябе чужаземцаў, найстрашнейшых із народаў, і яны аголяць мячы свае супроці харашыні мудрасьці твае, і збудзеняць бліск твой. 8 Зьвядуць цябе ў яму, і ты памрэш сьмерцяй забітых сярод мораў. 9 І нягож скажаш ты перад убіўцам сваім: ,Я бог'? але ты чалавек, а ня БОГ у руццэ убіўцы свайго. 10 Сьмерцяй неабрэзаных памрэш ад рукі чужаземцаў; Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР".

11 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 12 „Сыну людзкі! завядзі пахоўную песьню па каралю Тырскім і скажы яму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ты пячаць дасканалства, паўніня мудрасьці, супоўная харашыня. 1З Ты быў у Едэне, у садзе Божым; усялякім дарагім каменьням ты быў прыбраўшысн: рубінам, топазам а дыямэнтам, тарсысам, оніксам а ясьпісам, шафірам, гранатам, хрызолітам а золатам. Работа асадкаў тваіх у цябе зроблена ў дзень стварэньня твайго. 14 Ты памазаны херуў, што ахінае, і Я пастанавіў цябе; ты быў на сьвятой гары Божай, сярод палаючых камянёў ты хадзіў. 15 Ты быў дасканальным у дарогах сваіх ада дня, як ты быў створаны, аж пакуль не знайшлося бяспраўя ў цябе. 16 Ад множасьці торгу твайго нутр твой напоўніўся ўсілствам, і ты ізграшыў; за тое Я зрынуў цябе, як будзеннага, з гары Божае, зьнішчыў цябе, херуве ахінаючы, з памеж палаючых камянёў. 17 Загардзела сэрца тваё з харашыні твае, на ліха ты ўжыў мудрасьць сваю з пазору свайго; Я ськінуў цябе на зямлю, выставіў цябе перад каралямі, каб яны аглядалі цябе. 18 Множасьцяй бяспраўяў сваіх, бяспраўям торгу свайго ты збудзеніў сьвятыню сваю; за тое Я вазьму з пасярод цябе цяпло, і яно пажарэць цябе, і абярну цябе ў попел на зямлі на ачох усіх, што глядзяць на цябе. 19 Усі, што знаюць цябе меж людаў, зумеюцца зь цябе, ты будзеш жахам, і ўжо ніколі ня будзе цябе".

20 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 21 „Сыну людзкі! зьвярні від свой на Сыдон, і праракай празь яго, 22 І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Сыдоне, і ўслаўлюся сярод цябе, і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як Я зьдзею суды над ім і ўсьвячуся ў ім; 23 Бо Я пашлю на яго ліпучку а кроў на вуліцы ягоныя, і раненыя ў ім паваляцца ад мяча на яго адусюль; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 24 І наперад ён ня будзе бадзючым чупчыньнікам дому Ізраеляваму ані прыкрым церням над усіх, што навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я - Спадар СПАДАР.

25 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: як Я зьбяру дом Ізраеляў зь людаў, меж каторых яны расьцярушаныя, і ўсьвячуся ў іх на ачох народаў, тады яны будуць жыць у зямлі сваёй, што Я даў слузе Свайму Якаву; 26 І будуць жыць на ёй бясьпечна, і станавіць дамы, і садзіць вінішчы; і яны будуць жыць у бясьпечнасьці, як Я зьдзею суды на ўсіх тых навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР Бог іхны".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст