01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
24 І было імне слова СПАДАРОБ А дзявятага году, дзясятага месяца, дзявятага дня месяца, кажучы: 2 „Сыну людзкі! запішы сабе назоў гэтага дня, гэтага самага дня; абляжа кароль Бабілёнскі Ерузалім гэтага самага дня. З Пасулі прыпавесьць бунтоўнаму дому й скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: пастанаві гаршчок, пастанаві й таксама налі вады ў яго. 4 Зьбяры кавалкі яго ў яго, кажны добры кавалак, сьцягняк а лапатку; выборнымі косьцьмі напоўні яго. 5 Выборнае драбнога статку вазьмі, таксама кучу касьцей палажы пад ім, і вары добра, і няхай косьці разварацца ў ім.
6 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: авохці крываваму месту, гаршку, гаршку, каторага шумаўё ў ім, і каторага шумаўё ня выходзе зь яго; выбірай зь яго кавалак па кавалку, няхай жэрабя не падзець на яго; 7 Бо кроў яго сярод яго; ён пастанавіў яго на голай скале; не вылівай зь яго на зямлю, каб пыл не пакрыў яго. 8 Каб выклікаць гнеў і надта памсьціцца, Я пастанаўлю кроў ягоную на голай скале, каб ня была пакрыта.
„Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР : авохці крываваму месту! Я павялічу вогнішча. 10 Павяліч дровы, кладзі цяпло, вары мяса й палажы закрасы, і няхай косьці перагараць. 11 І пастанаві яго пусты на вугальле, каб медзь стала гарачай, і каб гаршчок журэў, і бруда яго распусьцілася ў ім, каб шумаўё яго шчэзла. 12 Ён стамаваўся сіленьням, і вялікае шумаўё яго ня выходзе зь яго, шумаўё яго ў цяпле. 1З У нечысьці тваёй распуста, бо Я чысьціў цябе, і ты не ачысьціўся; наперад ад нечысьці свае не ачысьцішся, пакуль Я не спаганю на табе гневу Свайго. 14 Я, СПАДАР, вымавіў гэта, гэта станецца; і ўчыню гэта, не адступлю ані пашчаджаю, ані пажалею; подле дарогаў тваіх і подле ўчынкаў тваіх будуць судзіць цябе, агалашае Спадар СПАДАР".
15 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 16 „Сыну людзкі! вось, Я адбяру ў цябе болькаю жаданьне аччу тваіх, ты, адылі, ня будзь у жалобе ані плач, і няхай не пакоціцца сьліза Твая. 17 Уздыхай моўчыкам, не рабі жалобы па памерлай, турбан свой завяжы на сябе, абуй вобуй на ногі свае, і не закрывай вуснаў, і хлеба людзкога ня еж".
18 Затым я гукаў люду нараніцы, а жонка мая памерла ўвечары; назаўтрае нараніцы я зрабіў, як імне было расказана. 19 І сказаў імне люд: „Ці ня скажаш нам, што гэта знача нам, што ты робіш?" 20 І я адказаў ім: „Слова СПАДАРОВА было імне, кажучы: 21 ,Гукай дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я збудзеню сьвятыню Сваю, гордасьць сілы вашае, жаданьне ачоў вашых, і чаго шкадуе душа ваша; а сынове вашы а дачкі вашы, каторых вы пакінулі, загінуць ад мяча. 22 І вы будзеце рабіць, як Я раблю: вуснаў ня будзеце закрываць ані есьці хлеба людзкога; 23 І турбаны вашы будуць на галавах вашых, і вобуй ваш на нагах вашых; ня будзеце ў жалобе ані плакаць, але растаеце ў бяспраўях сваіх і будзеце наракаць адзін перад адным. 24 І Езэкіель будзе вам знакам: подле ўсёга, што ён рабіў, вы будзеце рабіць; і як гэта станецца, вы даведаецеся, што Я - Спадар СПАДАР'.
25 „А што да цябе, сыну людзкі, ці ня будзе гэта дня, калі Я адыйму ў іх сілу іхную, радасьць пазору іхнага, жаданьне ачоў іхных і вялікае жаданьне сэрца іхнага, сыноў іхных а дачкі іхныя, - 26 Таго дня ўцеклы прыйдзе да цябе, прынесьці ведамку вушом тваім; 27 Таго дня адчыніцца рот твой уцекламу, і ня будзеш немы, і будзеш знакам ім; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".
|