Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30
31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48


18 І было імне слова Спадарова, кажучы: 2 „Што гэта вам, што вы кажаце гэтую прыказь узглядам зямлі Ізраелявае, кажучы: ,Бацькі елі кіслае віно, а дзеці нагналі аскому на зубах?' З Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, вы наперад ня будзеце ўжываць гэтае прыказі ў Ізраелю. 4 Абач, усі душы гэтыя Мае: як душа айцове, так таксама душа сыньняя - Мае яны; душа, што грэша, памрэць.

5 „Але калі людзіна справядлівая і робе суд а справядлівасьць; б Ня ела на горах ані ўздыймала аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ані плюгавіла жонкі прыяцеля свайго, ані бліжылася да жонкі, здаленае за нечысьць; 7 І людзіна нікога ня ўціскала, зварачала даўжбіту́ заклад ягоны, не займалася глабаньням, давала хлеб галоднаму й накрывала голага адзецьцям; 8 Не пазычала на працэнты ані брала прыросту, ад бяспраўя аддаляла руку сваю, чыніла запраўды суд меж людзіны й людзіны; 9 Хадзіла ў вуставах Маіх, дзяржала суды Мае, каб здойсьніць праўду: яна справядлівая, яна напэўна будзе жыць, агалашае Спадар СПАДАР. 10 Калі ў яго народзіцца сын глабаньнік, што разьлівае кроў, і робе што-лень із гэтых брату свайму, 11 І не паўніць ніякага з гэтых абавязкаў, але таксама на горах еў і сплюгавіў жонку прыяцеля свайго, 12 Уціскаў убогага а беднага, глабае, не варочае закладу, але ўздыймае вочы свае да балваноў, робе агіды, 1З Пазычае на працэнты й бярэць прырост; дык мае ён жыць? Ня мае жыць: ён робе ўсі гэтыя агіды, ён канечне памрэць; кроў ягоная будзе на ім. 14 Цяпер абач, у яго нарадзіўся сын, што бача ўсі грахі айца свайго, каторыя гэты робе, і разважае, і ня робе такіх: 15 Ня еў на горах ані ўзьнімаў аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ня сплюгавіў жонкі прыяцеля свайго, 16 Нікога ня ўціскаў, ня браў закладу, ня глабаў, даваў хлеб свой галоднаму і накрываў адзецьцям голага, 17 Не адыймаў рукі свае ад убогага, ня браў працэнтаў ані прыросту, чыніў суды Мае, хадзіў у вуставах Маіх; ён ня мае памерці за бяспраўе айца свайго, ён канечне мае жыць. 18 Айцец ягоны, за тое, што ён уціскаючы ўціскаў, глабаючы глабаў брата й рабіў нядобрае меж люду свайго, гля, ён мае памерці ў бяспраўю сваім. 19 Вы скажаце, адылі: ,Чаму не нясець сын бяспраўя айца свайго?' Калі сын рабіў суд а справядлівасьць, дзяржаў усі ўставы Мае і паўніў іх, ён канечне мае жыць. 20 Душа, што ізгрэша, памрэць; сын не панясець бяспраўя айца, ані айцец не панясець бяспраўя сына; справядлівасьць справядлівага будзе на ім, і нягоднасьць нягоднага будзе на ім.

21 „Але калі нягоднік адвернецца ад усіх грахоў сваіх, што ён рабіў, і дзяржыць усі ўставы Мае, і робе суд а справядлівасьць, канечне будзе жыць, не памрэць. 22 Усі выступы ягоныя, што ён зрабіў, ня будуць залічаны яму; у справядлівасьці сваёй, што ён рабіў, ён будзе жыць. 23 Нягож Я зычу сьмерці грэшніка, агалашае Спадар СПАДАР, ці не валей, каб адвярнуўся ад дарогаў сваіх і жыў?

24 „Але калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае й будзе рабіць бяспраўе, зробе подле ўсіх агідаў, што нягоднік робе, ці мае ён жыць? уся справядлівасьць ягоная, што ён рабіў, ня будзе менавана; за ізраду сваю, што ён ізрадзіў, і за грэх свой, што ён ізграшыў, за іх ён памрэць. 25 Вы, адылі, скажаце: ,Дарога Спадарова няправільная'. Паслухайце ж, доме Ізраеляў : ціж дарога Мая ня правільная ? ці ня ваша дарога няправільная ? 26 Калі справядлівы адварачаецца ад справядлівасьці свае й робе бяспраўе, і памірае ў ім - за бяспраўе свае, што ён зрабіў, ён памрэць.

27 „Ізноў, калі нягоднік адвернецца ад нягоднасьці свае, што ён рабіў, і робе суд а справядлівасьць, ён захавае душу сваю. 28 Затое, што ён разважае й адварачаецца ад усіх выступаў, што ён зрабіў, ён канечне будзе жыць, не памрэць. 29 І кажаце вы, доме Ізраеляў: ,Няправільная дарога Спадарова'. Доме Ізраеляў, ці Мая дарога ня правільная? ці ня вашы дарогі няправільныя ? 30 Затым, кажнага подле дарогаў ягоных буду судзіць вас, доме Ізраеляў, агалашае Спадар СПАДАР; пакайцеся й адвярніцеся ад усіх выступаў сваіх, дык бяспраўе ня будзе вам спатыкненьням. 31 Адкіньце ад сябе ўсі выступы вашы, каторымі вы выступалі, і зрабіце сабе новае сэрца а новы дух; бо нашто паміраць вам, доме Ізраеляў? 32 Бо Я ня зычу сьмерці паміраючага, агалашае Спадар СПАДАР; дык навярніцеся й жывіце".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст