Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30
31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48


14 І прышлі да мяне людзі із старцоў ізраельскіх, і селі перад імною. 2 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: З „Сыну людзкі! гэтыя людзі ўнесьлі балваны ў сэрца свае й пастанавілі спадман бяспраўя свайго перад відам сваім: ці дазволіць Імне каб яны запраўды пыталіся ў Мяне? 4 Затым гукай ім і скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: кажнаму з дому Ізраелявага, што ўзносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, і прыходзе да прарокі, Я, СПАДАР, адкажу таму, хто прыходзе, подле множасьці балваноў ягоных, 5 Што Я схаплю дом Ізраеляў у сэрцу іхным, бо яны адвярнуліся ад мяне з прычыны балваноў сваіх.

6 „Затым кажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: лякайцеся й адвярніцеся ад балваноў сваіх, і ад усіх агідаў сваіх адвярніце віды свае; 7 Бо кажнай людзіне з дому Ізраелявага альбо чужаземцу, што жывець у Ізраелю, каторы адхінаецца ад Мяне і ўносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, ды прыходзе да прарокі папытацца ў яго празь Мяне, - Я, СПАДАР, адкажу яму Сам, 8 І зьвярну від Свой супроці тае людзіны, і ўчыню яе знакам а прыказямі, і адатну яе ад люду Свайго; і пазнаеце, што Я - СПАДАР.

9 „І прарока, калі ён зьведзены й гукае слова, - Я, СПАДАР, ізьвёў таго прароку; Я выцягну руку Сваю на яго й выгублю яго з пасярод люду Свайго Ізраеля. 10 І яны будуць пакараны за бяспраўе свае: кара прароку будзе, як кара пытаючаму, 11 Каб наперад дом Ізраеляў ня блудзіў ад Мяне, і наперад ня плюгавілі сябе ўсімі выступамі сваімі, але каб яны былі людам Імне, а Я быў Богам ім, агалашае Спадар СПАДАР".

12 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 1З „Сыну людзкі! калі зямля ізгрэша перад Імною, ізрадліва ізраджаючы, тады Я выцягну руку Сваю на яе і патрышчу падпору хлеба ейнага, і пашлю галадоў на яе, і выгублю зь яе чалавека й статак. 14 Хоць бы гэтыя тры мужы, - Ной, Данель а Ёў, -- былі ў ёй, яны сваёй справядлівасьцю спасьлі б толькі душы свае, агалашае Спадар СПАДАР. 15 Каліб Я напусьціў благія зьвяры на зямлю, і яны прычынілі спабыцьцё дзяцей яе, ажно яна запусьцела, што ні водная людзіна не магла прайсьці з прычыны зьвяроў; 16 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, і гэтыя тры мужы ў ёй ня выратавалі б ані сыноў, ані дачок, адно ўратаваліся б яны, але зямля будзе спусьцелаю. 17 Альбо калі б Я навёў меч на гэтую зямлю й сказаў: мечу! прайдзі па зямлі, ажно адцяў бы людзіну й жывёлу зь яе; 18 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, і гэтыя тры мужы ў ёй ня выратавалі б ані сыноў, ані дачок, але адно ўратаваліся б самы. 19 Альбо ліпучку паслаў бы на гэтую зямлю й выліў на яе палкі гнеў Свой у крыві, каб выгубіць ізь яе людзіну й жывёлу; 20 Хоць бы Ной, Данель а Ёў былі ў ёй, жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, яны ня вывальнілі б ані сына, ані дачкі; яны вывальнілі б справядлівасьцяй сваёй толькі душы свае;

21 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: як шмат болей, як Я пашлю на Ерузалім Свае чатыры балючыя суды: меч а галадоў а дзікія зьвяры а ліпучку, каб адцяць ізь яго людзіну й жывёлу; 22 Але гля, застанецца ў ім астача, што будзе выведзена, сынове й дачкі; вось, яны прыйдуць да вас, і вы абачыце дарогу іхную а ўчынкі іхныя, і вы пацешыцеся зь ліха, каторае Я навёў на Ерузалім, з усёга, што Я навёў на яго. 23 І яны пацешаць вас, як абачыце дарогі іхныя а ўчынкі іхныя, і вы даведаецеся, што не бяз прычыны Я ўчыніў усе, што Я ўчыніў у ім, агалашае Спадар СПАДАР".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст