Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35
36 – 37 – 38 – 39 – 40
41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52

9 Хто дасьць галаве маёй вады і ачом маім - жарало сьлёзаў! дзень і ноч я плакаў бы па забітых дачкі люду майго. 2 О, каб я меў на пустыні гасподу падарожных! то я пакінуў бы люд свой і адышоў ад іх; бо ўсі яны чужаложнікі, збор ізраднікаў. З Як лук, яны напінаюць язык свой, лук іхны хвальшывы і ня дзеля вернасьці яны дужэюць на зямлі; бо пераходзяць ад ліха да ліха і ня знаюць Мяне, агалашае СПАДАР. 4 Кажны сьцеражыся прыяцеля свайго і на кажнага брата не здавайся, бо кажны брат надта ашукуе, і кажны прыяцель будзе хадзіць із абмовамі. 5 Адзін аднаго ашукуюць, а праўды ня кажуць; язык свой прывучылі гукаць ману, аж да стомы дзеюць бяспраўе. 6 Сяліба твая сярод ашукі; з прычыны ашукі яны адмаўляюцца знаць Мяне, агалашае СПАДАР.

7 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Вось, Я пералітую іх і спрабую іх, бо што маю зрабіць дзеля дачкі люду Свайго ? 8 Язык іхны - сьмяротная страла, гукае ашуку; вуснамі сваімі гукаюць прыяцелю свайму супакой, а ў сэрцу сваім гатуюць яму засаду.

9 „Ці не за гэта даведаюся да іх, агалашае СПАДАР, ці такому народу ня помсьціць душа Мая? 10 Па тых горах узьніму Я плач а галашэньне і па пасьцьбішчах пустыні галашэльную песьню; бо яны спалены так, што ніхто ня можа знайсьці, ня можа чуць гуку статку: ад птушкі нябёснае аж да зьвера разьбегліся, пайшлі. 11 І Я зраблю Ерузалім кучамі, логвам шакалаў, і месты юдэйскія аддам на спустошаньне, будуць бяз жыхараў".

12 Ці ё такі мудрэц, што сьцяміў бы гэта? І што кажуць яму вусны СПАДАРОВЫ - зьясьніў бы, за што загінуў край і спалены, як пустыня, што ніхто ня ходзе па ім?

13 І СПАДАР кажа: „Бо пакінулі Права Мае, што Я даў ім, і ня слухалі голасу Майго, і ня йшлі за ім; 14 І пайшлі за ўпорлівым сэрцам сваім і за Вааламі, каторых айцове іхныя навучылі іх.

15 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я дам есьці ім, гэтаму люду, палын, і дам піць атрутную ваду; 16 І разьвею іх таксама меж народаў, каторых ня зналі яны, ані айцове іхныя, і пашлю за імі меч, аж пакуль ня выгублю іх".

17 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Разважча й гукніце галашэньніцы, каб яны прышлі; пашліце па мудрыя жанкі, каб яны прышлі. 18 Няхай яны пабарзьдзяць і падыймуць галашэньне па нас, каб із ачэй нашых паліліся сьлёзы, і з павеялак вашых цякла вада. 19 Бо голас галашэньня чутны із Сыёну: ,Як мы аглабаны, вельма паганбены, бо мы пакінулі зямлю, бо яны раськінулі гасподы нашы'".

20 Але слухайце, жанкі, слова СПАДАРОВА, і няхай вуха вашае прыйме слова вуснаў Ягоных: вучыце дачкі вашы галашэньня і кажная суседку сваю - галашэльнае песьні; 21 Бо сьмерць узышла ў вокны нашы, прышла ў палацы нашы, каб адцяць сысуноў звонку, моладзеж із вуліцаў. 22 Гукай: „Гэтак кажа СПАДАР : ,Трупы людзкія паваляцца, як гной на адкрытым полю, і як снапоўе адзаду жвяі, і няма каму зьбіраць іх' ".

23 Гэтак кажа СПАДАР: „Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца дужы дужасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца багаты багацьцям сваім. 24 Але гэтым хай хваліцца, хто хваліцца, што разумее а знае Мяне, што Я СПАДАР, Каторы чыне міласэрдзе, суд а справядлівасьць на зямлі; бо гэта Я любую, агалашае СПАДАР".

25 „Вось, дні прыходзяць, агалашае СПАДАР, што Я даведаюся да кажнага абрэзанага й неабрэзанага: 26 Да Ягіпту а Юдэі а Едому а да сыноў Амовавых а Моава а да ўсіх, із адцятымі бакамі; бо ўсі гэтыя народы неабрэзаныя, але ўвесь дом Ізраеляў неабрэзанага сэрца".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст