01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
49 Праз сыноў Амонавых гэтак кажа СПАДАР: „Ціж няма сыноў у Ізраеля? ціж спадкаемцы няма ў яго? Чаму ж Мілхому спала зямля Ґад, і люд ягоны жывець у местах яе? 2 Затым, гля, настаюць дні, агалашае СПАДАР, калі Я прычыню чуць ваенны крык у Раўве сыноў Амонавых, і яна будзе спустошанаю гараваткаю, і дачкі яе будуць спалены цяплом, і спадуць Ізраелю тыя, каторым быў стаўшы Ізраель, кажа СПАДАР. З Вый, Гэшбоне, бо Ай аглабаны. Крычыце, дачкі Раўвіны, паперажыцеся зрэбнінаю, будзьце ў жалобе й туляйцеся меж платоў, бо кароль іхны пойдзе ў палон ізь сьвятарамі сваімі а князьмі сваімі разам. 4 Што ты хвалішся далінамі? даліна твая сьцякае, ізрадлівая дачка, што спадзявалася на скарбы свае, кажучы: ,Хто прыйдзе на мяне?' 5 Гля, Я навяду страх на цябе, кажа Спадар СПАДАР, Бог войскаў, з усяе аколіцы твае, і вы будзеце выпіхнены адзін за адным, і ня будзе каму
зьбіраць тулякоў. 6 Але просьле гэтага. Я зьвярну з палону сыноў Амонавых, агалашае СПАДАР".
7 Узглядам Едома гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Ці няма ўжо мудрасьці ў Фемане? загінула рада ў разумных? змарнела іхная мудрасьць? 8 Уцякайце, абярніцеся назад, хавайцеся глыбака жыць, жыхары Дэдану, бо няшчасьце Есавава навяду на яго ў часе даведаньня да яго. 9 Калі б абіраньнікі вінных ягадаў прышлі да цябе, ці не пакінулі б некатрага неабабранага віна? Калі б злодзеі прышлі ночы, яны зьнішчылі б толькі, колькі ім досыць. 10 Але Я абгаліў Есава, адкрыў патайныя месцы ягоныя, і ён ня можа схавацца; паглабана насеньне ягонае а браты ягоныя а суседзі ягоныя, і яго няма. 11 Пакінь усі дзеці - сіроты свае: Я захаваю жывыя; і няхай ўдовы твае спадзяюцца на Мяне";
12 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, калі тыя, што не заслужылі піць чары, канечне будуць піць яе, ціж ты застанешся непакараны? Ты не застанешся непакараны, але канечне будзеш піць; 1З Бо Сабою Самым прысягнуў, агалашае СПАДАР, што Воцра стане пустынёю, ганьбаю а разьвярненьням а праклёнам, і ўсі месты яе будуць разьвярненьням вечным". 14 Я чуў ведамку ад СПАДАРА, і пасол пасланы да народаў, кажучы: „Зьбярыцеся й ідзіце на яе, і станьце да бітвы; 15 Бо, гля, Я ўчыніў цябе малым меж народаў і грэбаваным меж людзёў. 16 Ляк цябе зьвёў цябе, пыха сэрца твайго, о ты, што жывеш у раськепінах скалы, што займаеш верх узгорку, хоць бы ты зьвіў гняздо свае так высака, як арол, Я зрыну цябе далоў адгэнуль, агалашае СПАДАР. 17 Таксама Едом будзе спустошаны; кажны, што пройдзе ля яго, зумеецца а сьвісне з прычыны ўсіх болькаў ягоных. 18 Як зрыненыя Содома а Ґомора а суседзі іхныя, кажа СПАДАР, так ні водная людзіна ня вытрывае там, і сын людзкі ня будзе жыць у ім. 19 Гля, ён увыйдзе як леў ад узьнятага Ёрдану на ўмацаваня сялібы; але зараз Я прысілю яго адбегчы ад яго, і хто абраны, таго Я прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто можа прызначыць рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне ? 20 Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Едома, і думкі Ягоныя, што Ён задумаў на жыхараў Феману: ці ня выцягнуць іх найменшыя з чарады ? ці ня спустошаць ім дамовы іхнае? 21 Ад грукату паду іхнага страсянулася зямля, гук галашэньня іхнага чуваць ля Чырвонага Мора. 22 Гля, ён, як арол, узьнімаецца і распусьце крылы свае над Воцраю, і таго дня сэрца адважных Едомлян будзе, як сэрца жонкі ў хваробе ейнай".
23 Праз Дамашак. „Гамаф а Арпад засаромленыя, бо яны пачулі благія ведамкі, яны замлелі, яны ўзрушаны, як мора, ня могуць супакоіцца. 24 Дамашк кволее, абярнуўся ўцякаць, і дрыгота ахапіла яго, немарасьць а болі схапілі яго, як парадзіху. 25 Быццам ня мела застацца места славутае, места радасьці Мае! 26 Затым паваляцца дзяцюкі ягоныя на вуліцах ягоных, і ўсі ваюны выгублены будуць таго дня, агалашае СПАДАР войскаў. 27 І запалю цяпло на сьцяне Дамашку, і пажарэць палацы Вен-Гадада".
28 Праз Кідар а каралеўствы Гасорскія, каторыя зразіў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, гэтак сказаў СПАДАР: „Уставайце, ідзіце на Кідар і аглабайце сыноў усходу. 29 Буданы іхныя й стады іхныя адбяруць, іхныя апоны й усе судзьдзе іхнае, і вярблюды іхныя возьмуць сабе, і будуць крычэць ім: ,Страх адусюль!' 30 Уцякайце, цягніцеся далёка, жывіце глыбака, жыхары Гасору, агалашае СПАДАР, бо нараджаецца радаю супроці вас Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, і думае думу на вас .31 Уставайце, узыйдзіце да народу здаволенага, што жывець нядбайна, агалашае СПАДАР, што ня мае брамаў ані загадаў, што жывець адзінотна. 32 І вярблюды іхныя будуць адданы на здабытак, і множасьць статку на глабаньне, і Я разьвею на кажны вецер тых, што абцінаюць бакі, і адсюль навяду на іх няшчасьце, агалашае СПАДАР. 33 І будзе Гасор пячораю шакалаў, спустошаньням навекі; не аселіцца там людзіна, і ня будзе жыць там сын людзкі".
34 Тое слова СПАДАРОВА, што было да Ярэмы, прарокі, празь Елам на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, кажучы: 35 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Гля, я патрышчу лук Еламу, галоўную моц яго. 36 І навяду на Елам чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і разьвею іх на ўсі тыя вятры, і ня будзе народу, куды выпхненыя Еламцы ня прыйдуць. 37 І Я напалохаю Елам перад непрыяцельмі ягонымі й тымі, што шукаюць душы іхнае; і навяду ліха на іх, палкі гнеў Свой, агалашае СПАДАР, і пашлю меч за імі, пакуль ня выгублю іх. 38 І пастанаўлю пасад Свой у Еламе, і выгублю стуль караля а князёў, агалашае СПАДАР. 39 Але станецца ў вапошнія дні, што Я зьвярну палон Елама, агалашае СПАДАР".
|