Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35
36 – 37 – 38 – 39 – 40
41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52

44 Слова, што было да Ярэмы праз усіх Юдэяў, што жывуць у зямлі Ягіпецкай, што жывуць у Міґдоле а ў Тагпангесе а ў Нофе а ў краю Пафрос: 2 „Гэтак СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вы бачылі ўсе ліха, што Я навёў на Ерузалім а на ўсі месты Юдэйская; і вось, яны цяпер спустошаныя, і ніхто ня жывець у іх, З За нягоднасьць іхную, каторую яны зьдзеялі, каб гнявіць Мяне тым, што пашлі кадзіць а служыць іншым багом, каторых яны ня зналі, яны ані вы, ані айцове вашы.4 І пасылаў Я да вас усіх слугаў Сваіх, прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы: ,Ані не рабіце агіднае рэчы гэтае, каторае Я ненавіджу'. 5 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, каб адвярнуцца ад нягоднасьці, каб не кадзіць іншым багом. 6 І вылілася абурэньне Мае а гнеў Мой, і загарэўся ў местах Юдэі а на вуліцах Ерузаліму, і яны былі спустошаны а апушчаны, як цяпер.

7 „І цяпер гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: нашто вы дзееце вялікае ліха супроці душаў сваіх, каб адцяць у вас мужчын а жанкі, дзецяняты а сысуна з пасярод Юдэі, каб не засталося астачы? 8 Нашто вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук сваіх, кадзячы іншым багом у зямлі Ягіпецкай, куды вы прышлі жыць, каб загубіць самых сябе і каб вы былі праклёнам а ганьбаю ў вусіх народаў зямлі? 9 Ціж вы забыліся нягоднасьць айцоў сваіх і нягоднасьць каралёў Юдэйскіх, і нягоднасьць жонак іхных, і нягоднасьць сваю, і нягоднасьць жонак сваіх, каторую яны зьдзеялі ў зямлі Юдэйекай і на вуліцах Ерузаліму? 10 Яны не ўкарыліся дагэтуль, не пабаяліся, не хадзілі ў Праве Маім ані ў вуставах Маіх, што Я ўстанавіў вам а айцом вашым.

11 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я зьвярну від Свой супроці вас на ліха й адатну ўсю Юдэю. 12 І вазьму астачу Юдэяў, каторыя зьвярнулі віды свае, каб ісьці да Ягіпту жыць там, і яны будуць усі вынішчаны, загінуць у зямлі Ягіпецкай, падуць ад мяча, загінуць з галадові; ад найменшага аж да найбольшага ад мяча а з галадові памруць і стануць брыдою а жахам а праклёнам а ганьбаю. 1З Бо Я пакараю жывучых у зямлі Ягіпецкай, як пакараў Ерузалім, мячом, галадоўю а ліпучкаю, 14 Ажно ня будзе ўцеклага ані засталага з астачы Юдэяў, каторыя прышлі да зямлі Ягіпецкае жыць там, каб зьвярнуцца да зямлі Юдэйскае, да каторае лятуціць душа іхная, каб зьвярнуцца жыць там; бо ніхто ня зьвернецца, адно ўцеклыя".

15 Тады ўсі мужы, каторыя ведалі, што жонкі іхныя кадзяць багом іншым, і ўсі жонкі, што стаялі вялікім грудам, нават увесь люд, што жыў у зямлі Ягіпецкай у Пафросе, адказалі Ярэме, кажучы: 16 „Слова, што ты гукаў нам імям СПАДАРОВЫМ, мы ня слухаем у цябе; 17 Але мы канечне будзем рабіць усе, што выходзе з вуснаў нашых, кадзіць караліцы нябёс і рабіць узьліваньні ёй, як мы рабілі, мы а айцове нашы, каралі нашы а князі нашы ў местах Юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму; мы тады сыціліся хлебам, і нам было добра, і не дазвавалі ліха. 18 Бо адгэнуль, як мы перасталі кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй, не стаець нам усяго, і гінем ад мяча а галадові. 19 І як мы кадзілі караліцы нябёс і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй, то ці бяз нашых мужоў рабілі мы гэта ёй: пяклі перапечкі з абразом ейным і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй?"

20 Тады Ярэма сказаў усяму люду, мужом а жанкам а ўсяму люду, што даў яму гэты адказ, кажучы: 21 „Ці ня гэна кадзеньне, што кадзілі ў местах юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму вы а айцове вашы, каралі вашы а князі вашы а люд зямлі, ўспомнеў СПАДАР, ці яе яно прышло Яму ўдум? 22 І ня мог СПАДАР даўжэй цярпець з прычыны нягоднасьці ўчынкаў вашых і аґідаў, што вы рабілі; затым зямля ваша стала пустынёю, жахам а праклёнам, бяз жыхара, як цяпер. 23 За тое, што вы хадзілі а грашылі супроці СПАДАРА, і ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА, і не хадзілі ў Праве Ягоным, ані ў вуставах Ягоных, ані ў сьветчаньнях Ягоных, за тое й стрэла вас ліха, як цяпер".

24 І сказаў Ярэма ўсяму люду а ўсім жонкам: „Слухайце слова СПАДАРОВА, уся Юдэя, што ў зямлі Ягіпецкай: 25 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: вы а жонкі вашы гукалі вуснамі сваімі й паўнілі рукамі сваімі, кажучы: ,Мы канечне будзем праўдзіць абятніцы свае, каторыя мы абяцалі, каб кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй': вы напэўна споўніце абятніцы вашыя й супоўна досыць учыніце ім.

26 „Затым, усі Юдэі, што жывіце ў зямлі Ягіпецкай: вось, Я прысягнуў вялікім імям Сваім, кажа СПАДАР, што наперад імя Мае ня будзе менавана вуснамі людзіны Юдэі ў вусёй зямлі Ягіпецкай, кажучы : .Жыў Спадар СПАДАР!' 27 Гля, Я буду чукавы ўзглядам іх на ліха, а не на дабро; і ўсі мужы Юдэі, што ў зямлі Ягіпецкай, загінуць ад мяча а галадові, пакуль ня будуць зьнішчаны. 28 Малы лік уцеклых ад мяча зьвернецца ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі Юдэйскае, і даведаюцца ўсі засталыя Юдэі, што прышлі да зямлі Ягіпецкае, жыць там, чые словы спраўдзяцца, Мае ці іхныя. 29 І во, агалашае СПАДАР, знак вам, што Я даведаюся да вас на гэтым месцу, каб вы даведаліся, што словы Мае напэўна спраўдзяцца на ліха вам:

30 „Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддам фараона Гофра, караля Ягіпецкага, у руку непрыяцеляў ягоных і ў руку тых, што шукаюць жыцьця ягонага, як Я аддаў Сэдэку, караля Юдэйскага, у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, непрыяцеля ягонага, каторы таксама шукаў жыцьця ягонага".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст