01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
37 І замест Хоні Егоякіменка загаспадарстваваў Сэдэка Ёсянок, каторага Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, прызначыў за караля ў зямлі Юдэйскай. 2 І ня слухаў ён, ані слугі ягоныя, ані люд зямлі слоў СПАДАРОВЫХ, што Ён казаў прарокам Ярэмам. З Паслаў, адылі, кароль Сэдэка Егухала Шэлемёнка а Софоню Маасэенка, сьвятара, да прарокі Ярэмы, кажучы: „Памаліся за нас СПАДАРУ, Богу нашаму". 4 А Ярэма ўходзіў да люду й выходзіў зь люду, бо ён ня быў пасаджаны ў вязьніцу.
5 Тады войска фараонава вышла зь Ягіпту, і як Хальдэі, што аблягалі Ерузалім, пачулі ведамку праз гэта, яны адступілі ад Ерузаліму.
6 Тады было слова СПАДАРОВА да прарокі Ярэмы, кажучы: 7 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: гэтак кажыце каралю Юдэйскаму, што паслаў вас да Мяне папытацца ў Мяне: ,Абач, войска Фараонава, 7 што йдзець памагаць вам, зьвернецца да свае зямлі, да Ягіпту. 8 І зьвернуцца Хальдэі, і будуць ваяваць ізь местам гэтым, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом.
9 ,,Гэтак кажа СПАДАР: Ня зводзьце душы вашы, кажучы: „Хальдэі канечне адыйдуць ад нас", бо яны не адыйдуць; 10 Бо хоць бы вы разьбілі ўсе войска хальдэйскае, што ваюе з вамі, і засталіся раненыя з памеж іх, яны ўсталі б кажны з будану свайго і спалілі б гэтае места цяплом'". 11 І сталася, што, як войска хальдэйскае адступіла ад Ерузаліму, бо баялася войска фараонавага,
12 Ярэма вышаў зь Ерузаліму, ісьці да зямлі Веняміновае, каб выкаўзнуцца стуль памеж люду. 1З Але як ён быў у браме Веняміновай, быў там вартаўнічы імям Ірыя, сын Шэлемы Гананёнка; і няў Ярэму прароку, кажучы: ,,Да Хальдэяў ты пераходзіш". 14 Ярэма сказаў: „Мана: я не пераходжу да Хальдэяў". Але тый не паслухаў, і Ірыя няў Ярэму, і прывёў яго да князёў. 15 І гневаліся князі на Ярэму, яны білі яго й пасадзілі яго да вязьніцы ў доме Ёнафана. пісара, бо зь яго зрабілі вязьніцу. 16 І вось, Ярэма лу́чыў да лёху да каморак, і заставаўся там Ярэма шмат дзён. 17 Тады Сэдэка, кароль, паслаў і ўзяў яго, і папытаўся кароль патай у доме сваім, і сказаў: „Ці ё слова ад СПАДАРА?" І Ярэма сказаў: „Ё". Тады ён сказаў: „Ты будзеш адданы ў руку караля Бабілёнскага". 18 Адлі Ярэма сказаў каралю Сэдэку: „Чым я ізграшыў супроці цябе альбо супроці слугаў тваіх, альбо супроці люду гэтага, што ты пасадзіў мяне ў вязьніцу? 19 Ідзе цяпер прарокі вашы, што праракалі вам, кажучы: ,Кароль Бабілёнскі ня прыйдзе на вас ані на зямлю гэтую'? 20 Дык цяпер слухай жа, малю цябе, спадару мой, каролю, хай падзець жа маленьне мае перад табою : не зварачай мяне да дому Ёнафана пісара, каб я не памер там". 21 Тады расказаў кароль Сэдэка, каб пасадзілі Ярэму на панадворак вязьніцы, і каб давалі яму ўдзень кавалак хлеба з вуліцы пекароў, пакуль ня высіліцца ўвесь хлеб у месьце. Гэтак Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.
|