Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35
36 – 37 – 38 – 39 – 40
41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52

36 І сталася чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, што гэтае слова было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Прыдбай сабе зьвіток кнігі й напішы на ім усі словы, што Я казаў табе праз Ізраеля а празь Юду а праз усі народы, адгэнуль, як Я пачаў казаць табе, зь дзён Ёсі аж дагэтуль. З Можа дом Юдзін пачуе праз усе ліха, каторае думаю ўчыніць ім, каб яны зьвярнуліся кажны зь ліхое дарогі свае, каб Я дараваў бяспраўе іхнае і грэх іхны".

4 Тады Ярэма гукнуў Боруха Ніранка, і Борух напісаў на зьвіток із вуснаў Ярэмы ўсі словы СПАДАРОВЫ, якія Ён казаў яму. 5 І Ярэма расказаў Боруху, кажучы: „Я замкнёны, я не магу пайсьці да дому СПАДАРОВАГА; б Дык ты пайдзі і чытай ізь зьвітка, што ты напісаў з вуснаў маіх, словы СПАДАРОВЫ ў вушы люду ў доме СПАДАРОВЫМ посным днём, а таксама прачытай іх у вушы ўсіх Юдэяў, што прышлі зь местаў сваіх. 7 Можа падзець маленьне іхнае перад СПАДАРОМ, і зьвернуцца кажны зь ліхое дарогі свае, бо вялікі гнеў а абурэньне, каторае СПАДАР вымавіў супроці люду гэтага".

8 І Борух Ніранок зрабіў подле ўсёга, што Ярэма прарока расказаў яму, чытаючы ізь зьвітка словы СПАДАРОВЫ ў доме СПАДАРОВЫМ.

9 І сталася пятага году Егоякіма, Есянка, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, што абясьцілі пост перад СПАДАРОМ усяму люду ў Ерузаліме і ўсяму люду, што прышоў да Ерузаліму зь местаў юдэйскіх. 10 І прачытаў Борух із кнігі словы Ярэміны ў доме СПАДАРОВЫМ, у пакою Ґемары Шафанёнка, пісара, на вышшым панадворку, у варотах новае брамы дому СПАДАРОВАГА ў вушы ўсяго люду. 11 І пачуў Міхей, сын Ґемары Шафанёнка, усі словы СПАДАРОВЫ з кнігі, 12 І зышоў ён да дому каралеўскага, да пакою пісаравага, і во, усі князі сядзелі там: Елішама, сакратар, а Дэлая ІПэмаёнак а Ельнафан Ахворонак а Гемара Шафанёнак а Сэдэка Гананёнак а ўсі князі. 1З І паведаміў ім Міхей усі словы, што ён чуў, як Борух чытаў кнігу ў вушы люду. 14 Тады ўсі князі паслалі да Боруха Юду, сына Нефані, сына Шэлемі Хушанка, сказаць: „Вазьмі ў руку сваю зьвітак, што ты чытаў у вушы люду, і пайдзі". І Борух Ніранок узяў зьвітак у руку сваю і прышоў да іх. 15 І сказалі яму: „Сядзь жа й прачытай у вушы нам". І Борух чытаў у вушы ім. 16 І сталася, як яны выслухалі ўсі словы, што зжахнуліся адзін перад адным і сказалі Боруху: „Мы канечне маем паведаміць каралю ўсі гэтыя словы". 17 І яны папыталіся ў Боруха, кажучы: „Скажы ж нам, як ты запісаў усі гэтыя словы з вуснаў ягоных?" 18 Тады Борух сказаў ім: „Ён вымаўляў усі гэтыя словы імне вуснамі сваімі, а я запісаваў іх чэрняю ў кнігу".

19 Тады сказалі князі Боруху: „Ідзі, схавайся, ты а Ярэма, і няхай ніхто ня ведае, ідзе вы". 20 І прышлі да караля да палацу, але зьвіток пакінулі ў пакою Елішамы, пісара, і сказалі ў вушы караля ўсі словы. 21 Кароль паслаў Юду прынесьці зьвіток, і ён узяў яго зь Елішамы, пісара, пакою. І Юда чытаў яго ў вушы каралю і ў вушы ўсіх князёў, што стаялі ля караля. 22 Кароль сядзеў у зімовым доме дзявятага месяца, а перад ім гарэла на вогнішчу. 23 І сталася, як Юда прачытаваў тры-чатыры лісты, што ён адцінаў іх складанчыкам і кідаў у цяпло, што на вогнішчу, пакуль увесь зьвіток ня быў зьнішчаны ў цяпле, што на вогнішчу. 24 Яны, адылі, не спалохаліся ані разьдзерлі адзецьці свае, кароль ані хто-лень із слугаў ягоных, што слухалі ўсі гэтыя словы. 25 Дарма што Елнафан а Дэлая а Ґемара прычыняліся ў караля, каб ён не паліў зьвітка. ён не паслухаў іх. 26 І расказаў кароль Ерагмелю, каралевічу, а Сэраі Азрэелёнку а ПІэлеме Аўдыеленку ўзяць Боруха, пісара, а Ярэму прароку; але СПАДАР схаваў іх.

27 Просьле тога, як кароль спаліў звьіток а словы, што Борух запісаў з вуснаў Ярэмы, было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 28 „Вазьмі сабе ізноў другі зьвіток і напішы ў ім усі словы першыя, што былі ў зьвітку першым, каторы Егоякім, кароль Юдэйскі, спаліў. 29 А празь Егоякіма, караля Юдэйскага, скажы: ,Гэтак кажа СПАДАР: ты спаліў гэны зьвіток, кажучы: „Чаму ты напісаў у ім, кажучы: канечне прыйдзе кароль Бабілёнскі, і разбура зямлю гэтую, і зьвядзець на ёй чалавека й жывёлу?"

30 ,Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякіма, караля Юдэйскагага: ён ня будзе мець нікога седзячага на пасадзе Давідавым, і труп ягоны будзе выкінены ўдзень на вар і ночы на мароз; 31 І Я даведаюся да яго а да насеньня ягонага а слугаў ягоных за бяспраўе іхнае; і навяду на іх, і на жыхараў Ерузаліму, і на мужоў юдэйскіх ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, але яны ня слухалі' ".

32 І ўзяў Ярэма другі зьвіток, і даў яго Боруху Ніранку, пісару, каторы напісаў на ім з вуснаў Ярэмы ўсі словы зьвітка, што Егоякім, кароль Юдэйскі, спаліў на цяпле; і, апрача тога, былі даданы да іх шмат якія падобныя словы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст