Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35
36 – 37 – 38 – 39 – 40
41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52

33 І было слова СПАДАРОВА ўдругава да Ярэмы, кажучы (а ён яшчэ быў замкнёны на панадворку старожы): 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Каторы ўчыніў зямлю, СПАДАР, Каторы ўхармаваў яе, каб устанавіць яе, - СПАДАР імя Ягонае: З Гукай да Мяне, і Я адкажу табе й пакажу табе вялікае а ўмацаванае, каторых ты ня знаў;

4 „Бо гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, праз дамы места гэтага а праз дамы каралёў Юдэйскіх, разьверненыя дзеля валаў а мяча 5 Тымі, што прышлі біцца з Хальдэямі і напоўніць іх трупамі людзкімі, каторых Я зразіў у гневе Сваім а ў вабурэньню Сваім, і за каторых усі нягоднасьці Я схаваў від Свой ад гэтага места. 6 Вось, Я дам яму здароўе а лек, і вылячу іх, і аб'яўлю ім багацьце супакою а праўды, 7 І зьвярну палон Юдэйскі а палон Ізраельскі, і ўладжу іх, як на пачатку. 8 І ачышчу іх із усёга бяспраўя іхнага, каторым яны ізграшылі перад Імною, і дарую ім бяспраўі іхныя, каторымі яны ізграшылі мяне й каторымі выступілі супроці Мяне. 9 І гэта будзе Імне радасным імям, на пахвалу а пазор перад усімі народамі зямлі, каторыя пачуюць праз усе дабро, што я ўчыніў ім, і будуць баяцца а дрыжэць з усяго дабра і з усяго супакою, што Я ўчыню яму.

10 „Гэтак кажа СПАДАР: ізноў тут, на гэтым месцу, праз каторае вы кажаце: ,Яно спусьцела, безь людзіны й бяз жывёлы', у местах юдэйскіх і на вуліцах ерузалімскіх, спусьцелых, безь людзіны а бяз жыхара й бяз жывёлы, будзе чуваць 11 Голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіяі маладое, голас тых, што скажуць: ,Дзякуйце СПАДАРУ войскаў, бо СПАДАР добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае', тых, што абракуць аброкі падзякі ў доме СПАДАРОВЫМ; бо Я зьвярну палон зямлі, як на пачатку, кажа СПАДАР.

12 „Гэтак кажа СПАДАР: ізноў на гэтым месцу спустошаным, што безь людзіны й жывёлы, і ў вусіх местах яго будуць сялібы пастухоў, што будуць пасьціць чароды. 1З І ў местах гаравых, і ў местах нізінных, і ў местах паўднявых, і ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах юдэйскіх ізноў будуць праходзіць народы пад рукамі таго, хто ліча, кажа СПАДАР.

14 „Вось, настануць дні, агалашае СПАДАР, калі Я спраўджу слова добрае, каторае Я казаў дому Ізраеляваму а праз дом Юдзін. 15 Тых дзён, у гэным часе Я вырашчу Давіду Пагон справядлівасьці, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі. 16 Тых дзён спасецца Юда, і Ерузалім будзе жыць бясьпечна. І гэтак назавуць Яго: ,СПАДАР - справядлівасьць наша'.

17 „Бо гэтак кажа СПАДАР: ня будзе адцяты ад Давіда муж, што сядзіць на пасадзе дому Ізраелявага. 18 У сьвятароў Левавых ня будзе адцята людзіна ад віду Майго, што абракала б усепаленьні, і паліла хлебныя аброкі, і давала б аброкі ўсі дні".

19 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 20 „Гэтак кажа СПАДАР: калі ільга ўзрушыць уставу Маю празь дзень і ўставу Маю праз ноч, каб ня былі дзень і ноч упару; 21 То можа быць таксама ўзрушана змова Мая з Давідам, слугою Маім, што ён ня будзе мець сына караляваць на пасадзе сваім, і зь Левітамі - сьвятарамі, паслугачымі Маімі. 22 Як нельга палічыць войска нябёснае ані памераць пясок морскі, так Я размножу насеньне Давіда, слугі Свайго, і Левітаў, паслугачых Імне".

23 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 24 „Ці не зацеміў ты, што гэты люд гукаў, кажучы: Дзьве радзімы, каторыя СПАДАР абраў, Ён адхінуў іх'? значыцца, яны пагрэбавалі людам Маім, каб наперад яны ня былі народам перад імі. 25 Гэтак кажа СПАДАР: калі б ня было змовы ў Мяне празь дзень і ноч, і ўставаў небу й зямлі Я ня прызначыў, 26 То Я адхінуў бы насеньне Якава а Давіда, слугі Свайго, што ня ўзяў бы з насеньня ягонага дзяржаўцаў насеньня Абрагамовага, Ісаковага а Якававага, бо Я зьвярну палон іхны ,і паспагадаю ім".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст