Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

32 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА дзясятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, каторы асьмінанцаты год Невухадрэцара. 2 Тады войска караля Бабілёнскага аблягала Ерузалім, і Ярэма прарока быў замкнёны на панадворку старожы, што ў доме караля Юдэйскага. 3 Сэдэка, кароль Юдэйскі, замкнуў яго, кажучы: „Нашто ты праракаеш а кажаш: ,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддам гэтае места ў руку караля Бабілёнскага, і ён пераможа яго; 4 І Сэдэка, кароль Юдэйскі, не ўцячэць з рукі Хальдэяў, але напэўна будзе адданы ў руку караля Бабілёнскага, і будзе гукаць ізь ім вусны ў вусны, і вока яго да вока пабачыць яго; 5 І ён завядзець Сэдэку да Бабілёну, і там ён будзе, пакуль Я даведаюся да яго, агалашае СПАДАР; хоць будзеце ваяваць із Хальдэямі, вы ня будзеце мець дасьпеху'?".

6 І сказаў Ярэма: „Было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 7 Гля, Ганамэль Шалумёнак, дзядзькавіч твой, прышоў да цябе, кажучы: ,Купі сабе поле мае, што ўв Анафофе, бо з права выкупу належа табе купіць'. 8 І Ганамэль дзядзькавіч мой, прышоў, подле слова СПАДАРОВАГА, на панадворак старожы і сказаў імне: ,Купі, калі ласка, поле мае, што ўв Анафофе, каторы ў краю Веняміновым, бо права спадку твае й выкуп твой, купі сабе'. Я ведаў, што гэта слова СПАДАРОВА. 9 І я купіў поле Ганамэлява, дзядзькавіча свайго, каторы ўв Анафофе, і адважыў яму срэбра сем сыкляў а дзесяць срэбнікаў. 10 І напісаў я ліст, і запячатаваў, і ўзяў сьветкі, і адважыў срэбра на вазе. 11 І ўзяў я ліст куплі, запячатаваны подле права а звычаю, і адкрыты, 12 І даў я ліст куплі Боруху, сыну Ніры Маасэенка, на аччу Ганамэля, дзядзькі свайго, і на ачох сьветак, што падпісалі ліст куплі перад усімі Юдэямі, што сядзелі на панадворку старожы. 1З І абавязаў я Боруха перад імі, кажучы: 14 ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вазьмі лісты гэтыя, - гэты запячатаваны ліст куплі і гэны адкрыты, - і палажы іх у гліняную судзіну, каб яны трывалі даўгія дні; 15 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: дамы а полі а вінішчы ізноў будуць купляны ў гэтай зямлі'.

16 „І маліўся я СПАДАРУ, як я падаваў ліст куплі Боруху Ніранку, кажучы: 17 ,Ах, Спадару СПАДАРУ! Ты ўчыніў неба й зямлю вялікаю сілаю Сваёю й цаўём выцягненым, нямаш нічога немагчымага Табе; 18 Ты выказуеш дабрыню тысячамі і адплачуеш бяспраўі бацькоў у вулоньне дзяцей іхных просьле іх. БОЖА вялікі, магучы, СПАДАР войскаў імя Ягонае, 19 Вялікі ў радзе й магучы ў вучынках, бо вочы Твае адчынены на ўсі дарогі сыноў людзкіх, даваць кажнаму подле дарогаў ягоных і подле пладоў учынкаў ягоных; 20 Каторы зьдзеяў знакі а чудосы ў зямлі Ягіпецкай, і дагэтуль у Ізраелю і памеж людзёў, і ўчыніў сабе імя, як цяпер, 21 І вывеў люд Свой Ізраеля ізь зямлі Ягіпецкае знакамі а чудосамі а рукою дужою а цаўём выцягненым а вялікім жахам; 22 І даў ім зямлю гэтую, каторую прысягнуў айцом іхным даць ім, зямлю, што цячэць малаком а мёдам. 23 І яны прышлі, і спала яна ім, але яны ня слухалі голасу Твайго і не хадзілі ў праве Тваім, - усяго таго, што Ты расказаў ім рабіць, яны не рабілі; за тое Ты ўчыніў, каб настала ўсе гэтае ліха ім. 24 Гля, нашы бліжэюць да места, узяць яго; і места аддана ў руку Хальдэяў, што ваююць ізь ім мячом, галадоўю а ліпучкаю; і, што Ты казаў, сталася, і вось, Ты бачыў гэта. 25 І ты сказаў імне, Спадару СПАДАРУ: „Купі сабе поле за срэбра й вазьмі сьветкі", хоць места аддана ў руку Хальдэяў' ".

26 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 27 „Вось, Я СПАДАР, Бог кажнага цела, ці ё што немагчымае Імне? 28 Затым гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддаю гэтае места ў руку Хальдэяў і ў руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ён зваюе яго. 29 І прыйдуць Хальдэі, што ваююць із гэтым местам, запаляць гэтае места цяплом і спаляць яго з дамамі, на каторых стрэхах кадзілі Ваалу й рабілі ўзьліваньні іншым багом, каб гнявіць Мяне; 30 Бо дзеці Ізраелявы а дзеці Юдзіны толькі рабілі ліха ў ваччу Маім з маладосьці свае; бо дзеці Ізраелявы адно гнявілі Мяне ўчынкамі рук сваіх, агалашае СПАДАР; 31 Бо на гнеў Мой а на абурэньне Мае было гэтае места імне адгэнуль, як было збудавана, дагэтуль, каб Я аддаліў яго ад віду Свайго, 32 За ўсе ліха дзяцей Ізраелявых а дзяцей Юдзіных, каторае яны рабілі, каб квяліць Мяне да гневу, яны, каралі іхныя, князі іхныя, сьвятары іхныя а прарокі іхныя а мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму. 33 І яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; дарма што Я навучаў іх, рана ўстаючы а навучаючы, яны, адылі, ня слухалі, каб прыняць навуку. 34 Але яны пастанавілі агіды свае ў доме, названым імям Маім, каб упаганіць яго. 35 І збудавалі ўзвышшы Ваалу, што ў даліне сына Гіномавага, каб вадзіць сыноў сваіх а дачкі свае Молоху, чаго Я не расказаў ім, ані ўдум Імне ня прышло, каб яны рабілі гэткую агіду, уводзячы Юду ў грэх.

36 „Цяпер, адылі, гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, узглядам гэтага места, праз каторае вы кажаце, што яно будзе аддана ў руку караля Бабілёнскага мячом, галадоўю а ліпучкаю: 37 Вось, Я зьбяру іх з усіх краёў, куды выпіхнуў іх у гневе Сваім, і ў палкім гневе Сваім, і ў вабурэньню Сваім, і прывяду іх назад на гэтае месца, і зраблю, што яны будуць жыць бясьпечна. 38 І яны будуць Імне людам, а Я буду ім Богам. 39 І дам ім адзінае сэрца і адзіную дарогу, каб баяліся Мяне ўсі дні дзеля дабра свайго, дзеля дзяцей сваіх просьле сябе. 40 І ўчыню вечную змову зь імі, подле каторай не адхінуся ад іх, каб рабіць ім дабро, але ўлажу боязьнь сваю ў сэрца іхнае, каб яны не адступалі ад Мяне. 41 І буду цешыцца ізь іх, робячы ім дабро ; і пасаджу іх на гэтай зямлі ў праўдзе з усёга сэрца Свайго і з усяе душы Свае;

42 „Бо гэтак кажа СПАДАР: як Я павёў на люд гэты ўсе гэтае вялікае ліха, так навяду на іх усе дабро, што Я сказаў ім. 43 І будуць купляны полі на зямлі гэтай, праз каторую вы кажаце: ,Яна спустошаная, без чалавека й статку, аддана ў руку Хальдэяў'; 44 Будуць купляць полі за срэбра й пісаць у кнігу, і пячатаваць яе, і браць сьветкі ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах Юдзйскіх, і ў местах гаравых, і ў местах далінных, і ў местах паўднявых, бо Я зьвярну палон іхны, агалашае СПАДАР".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст