Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35
36 – 37 – 38 – 39 – 40
41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52

31 „Таго часу, агалашае СПАДАР, Я буду Богам усім радзімам Ізраелявым, і яны будуць Маім людам". 2 Гэтак кажа СПАДАР: „Знашоў ласку на пустыні люд, засталы ад мяча, як Я пайшоў супакоіць Ізраеля". З Здалеку СПАДАР зьявіўся імне, кажучы: „Але, Я палюбіў цябе вечнай любосьцяй, затым цягну цябе міласэрдзям. 4 Ізноў Я ўладжу цябе, і ты будзеш уладжана, дзеўка Ізраелява, ізноў ты будзеш прыбірацца тамбурынамі і йсьці ў скокі з тымі, што вяселяцца; 5 Ты яшчэ пасадзіш віны на гарах самарскіх, саджэньнікі будуць садзіць і есьці як звычайную еміну; б Бо настане дзень, калі вартаўнікі агалосяць на гары Яхрэмавай; ,Уставайце, пойдзем на гару Сыён да СПАДАРА, Бога свайго' ".

7 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Пяіце з радасьцяй Якаву й гукайце сьпераду народаў, агалашайце, хваліце й кажыце: ,СПАДАР выбавіў люд Свой, астачу Ізраеля'. 8 Гля, Я прывяду іх із паўночнага краю і зьбяру іх із старонаў зямлі, зь імі нявісны а кульгавы, цяжарная а радзіха разам: вялікая грамада зьвернецца сюды. 9 Яны пойдуць із плачам, і Я прывяду іх назад із малітвамі; ўчыню, што яны будуць ісьці ля цур'ёў водаў на простую сьцежку, на каторай яны не спатыкнуцца; бо Я быў айцец Ізраеля, і Яхрэм пяршак Мой.

10 „Слухайце слова СПАДАРОВА, о народы, і абясьціце далёкім абтокам, і скажыце: ,Хто разьвеяў Ізраеля, Тый і зьбярэць яго і будзе сьцерагчы яго, як пастыр чараду сваю'; 11 Бо СПАДАР адкупіў Якава і выбавіў яго з рукі дужшага за яго. 12 І яны прыйдуць, і будуць

пяяць на вышыні Сыёну; і пабягуць да дабрыні СПАДАРОВАЕ, да збожжа а да віннога соку а да алівы а да ягнят а да буйнога статку; і душа іхная будзе, як наводнены гарод, і наперад смуціцца ані ня будуць. 1З Тады дзеўка будзе цешыцца ў скоках, разам маладзёны й старыя, бо абярну жалобу іхную ў радасьць, і пацешу іх, і ўчыню, што яны будуць цешыцца па смутку сваім. 14 І насычу душу сьвятароў тукам, і люд мой будзе здаволены з дабрыні Мае, агалашае СПАДАР''.

15 Гэтак кажа СПАДАР: „Голас чутны ў Раме, галашэньне, гаркі плач: Рахеля плача па сынох сваіх і адмаўляецца пацешыцца зь дзяцей сваіх, бо іх няма".

16 Гэтак кажа СПАДАР: „Зьдзяржы голас свой ад плачу і вочы свае ад сьлізы, бо за працу тваю будзе заплачана, кажа СПАДАР, і яны зьвернуцца ізь зямлі непрыяцельскае. 17 І ё надзея на будучыню тваю, агалашае СПАДАР, і зьвернуцца сынове твае да граніцаў сваіх. 18 Я выразьліва чуў як Яхрэм каецца: ,Ты зырыў мяне, і я зазыраны, як бычок ненавытыраны; навярні мяне, - і я навярнуся, бо Ты - СПАДАР Бог мой; 19 Бо просьле тога, як я навярнуўся, я пакаяўся, і просьле тога, як я быў навучаны, я біў сябе па сьцягне; я быў засаромлены, але, нават паганбены, бо насіў ганьбу маладосьці свае'. 20 Ці Яхрэм не дарагі сын Мой? ня любовае дзяцё? бо адгэнуль, як Я гукаў супроці яго, Я рупатліва ўспамінаў яго яшчэ, бо нутр Мой парушаецца па ім; Я спагадаю, паспагадаю яму, агалашае СПАДАР.

21 „Пастаў дарожныя показі, насып капцы, павярні сэрца свае на гасьцінец, на дарогу, каторай ты йшла; зварачайся, дзеўка Ізраелява, зварачайся да гэтых местаў сваіх. 22 Пакуль ты будзеш хістацца, адпалая дачка? бо СПАДАР стварыў новую рэч на зямлі: жонка агорне мужа".

23 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Яшчэ будуць ужываць гэтага слова на зямлі Юды і ў местах ягоных, як Я зьвярну палон іхны: ,СПАДАР дабраслаў цябе, сяліба справядлівасьці, гара сьвятасьці!' 24 І будуць жыць там разам Юда а ўсі месты ягоныя а ралейнікі а тыя, што пераганяюць народы. 25 Бо Я насычу стомленую душу і нанава напоўню кажную выпятраную душу". 26 Пры гэтым я прачхнуўся, агледзеўся, і сон мой быў прыемны імне.

27 „Вось, настануць дні, кажа СПАДАР, калі Я засею дом Ізраеляў а дом Юдзін сяўбою людзіны й сяўбою статку. 28 І станецца: як Я меў чукавасьць над імі, каб выкараняць а трышчыць а ськідаць а нішчыць а немарасьціць; так Я буду мець чукавасьць над імі, каб ладзіць а садзіць, агалашае СПАДАР. 29 Тых дзён ня скажуць болей: .Айцове елі кіслае віно, а ў дзяцей на зубах - аскома'; 30 Але кажны будзе паміраць за бяспраўе свае, кажны, што будзе есьці кіслае віно, нажане аскому на зубы свае.

31 „Абач, настаюць дні, агалашае СПАДАР, што Я ўчыню з домам Ізраелявым а з домам Юдзіным новую змову. 32 'Ня подле змовы, што Я ўчыніў із айцамі іхнымі ў дзень, калі Я ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае, каторую змову Маю яны ўзрушылі, дарма што Я быў Мужам да іх, агалашае СПАДАР; 33 Але во змова, што Я ўчыню з домам Ізраелявым просьле тых дзён, агалашае СПАДАР: Я ўлажу права сваё ў нутр іхны і на сэрцах іхных напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Імне людам. 34 І наперад вучыць ня будуць адзін аднаго і брат брата свайго, кажучы: ,Пазнай СПАДАРА', бо ўсі яны будуць знаць Мяне, ад найменшага аж да найбольшага зь іх, кажа СПАДАР, бо Я дарую бяспраўе іхнае і наперад грэху іхнага ня ўспомню".

35 Гэтак кажа СПАДАР, што даець сонца на дзянную сьвятліню, загады месяцу а гвездам на сьвятліню ночы, што кратае моры, як хвалі іх равуць; СПАДАР Бог войскаў - імя Ягонае. 36 „Калі гэтыя загады аддаляцца ад віду Майго, агалашае СПАДАР, дык таксама насеньне Ізраелява перастане быць народам перад Імною на векі".

37 Гэтак кажа СПАДАР: „Калі можна памераць нябёсы ўгары і под зямлі скумаць далавах, то Я таксама адхіну ўсе насеньне Ізраелява за ўсе, што яны зрабілі, агалашае СПАДАР".

38 „Абач, настаюць дні, кажа СПАДАР, што места будзе збудавана СПАДАРУ ад вежы Гананеля аж да Рагавое брамы, 39 І мерны шнюр пойдзе далей аж да ўзгорку Гарыва і акружа Гоаф, 40 І ўся даліна трупоў а попелу, і ўсі полі але да ручая Кідрону, аж да вугла Конскае брамы на ўсходзе будуць сьвятасьцю СПАДАРУ; яна болей не разбурыцца ані зьнішчыцца на векі".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст