01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
30 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Гэтак СПАДАР, Бог Ізраеляў, кажучы: запішы сабе ў кнігу ўсі словы, што казаў Я табе; З Бо, гля, настаюць дні, агалашае СПАДАР, што Я зьвярну палон люду Свайго Ізраеля а Юды, кажа СПАДАР, і Я зраблю, што яны зьвернуцца да зямлі, каторую Я даў айцом іхным, і будуць дзяржаць яе".
41 гэта слова, што СПАДАР казаў праз Ізраеля а Юду: 5 „Дыкжэ гэтак кажа СПАДАР: мы чулі голас дрыготы а спалоху, і няма супакою. 6 Папытайцеся й глядзіце, ці трудніцца мужчына дзяцём? чаму Я бачу кажнага мужчыну з рукамі на сьцёгнах сваіх, як парадзіха ў трудненьню, і ўсі віды іхныя сталі блядыя? 7 О бяда! што за вялікі дзень, нямаш падобнага да яго; гэта - дзень гароты Якава, але ён спасецца зь яго. 8 І станецца таго дня, агалашае СПАДАР, што Я патрышчу йго із шыі іхнае й разарву паварозы іхныя; і наперад чужаземцы няволіць іх ня будуць; 9 Але яны будуць служыць СПАДАРУ, Богу свайму, і Давіду, каралю свайму, каторага Я ўстанаўлю ім.
10 „А ты ня бойся, слуга мой Якаве, агалашае СПАДАР, і не палохайся, Ізраелю; бо абач, Я выбаўлю цябе здалеку й насеньне твае ізь зямлі палону ягонага ; і зьвернецца Якаў, і будзе ў супакою і ў цішыні, і ніхто ня будзе лякаць яго, 11 Бо Я з табою, кажа СПАДАР, выбаўляць цябе; дарма што Я зраблю супоўны канец усім народам, памеж каторых Я разьвеяў цябе, табе, адылі, не зраблю супоўнага канца; але буду казьнерыць цябе подле справядлівасьці і не пакіну цябе ані не пакараным;
12 „Бо гэтак кажа СПАДАР: невылячальнае патрышчэньне твае, балючая рана твая. 1З Ніхто ня прычыніцца, каб завязаць больку тваю, няма леку на загаеньне раны твае. 14 Усі любячыя цябе забыліся цябе, ня шукаюць цябе; бо Я раніў цябе ранаю непрыяцельскаю, караю неміласьціўнаю, за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што грахі твае павялічыліся. 15 Чаго ты крычыш із гора свайго? болька твая невылячальная; Я ўчыніў гэта за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што павялічылісн грахі твае. 16 Усі, адылі, што жаруць цябе, будуць пажэрты, усі праціўнікі твае, кажны зь іх пойдзе ў палон, і глабаньнікі твае будуць паглабаны, і тых, што робяць здабыткам цябе, Я аддам на здабытак. 17 Я ўзьніму здароўе табе і вылячу цябе з болькаў тваіх, агалашае СПАДАР; бо яны назвалі цябе Адпіхнёным, кажучы: .Гэта Сыён, праз каторы ніхто ня дбае'.
18 „Гэтак кажа СПАДАР: вось, Я зьвярну з палону буданы Якававы і буду спагадаць селішчам ягоным, і места будзе пастаноўлена на гараватцы сваёй, і палац застанецца подле звычаю свайго. 19 І выйдзе зь іх дзякаваньне й голас тых, што вяселяцца; і памножу іх, і іх ня будзе менець; таксама ўслаўлю іх, і яны не парадзеюць. 20 Таксама сынове іхныя будуць, як уперад, і збор іхны будзе ўстаноўлены перад Імною, і Я даведаюся да ўсіх, што ўціскаюць іх. 21 І будзе князь ягоны з памеж яго самога, і дзяржаўца іхны выйдзе з пасярод іх; Я дабліжу яго, і ён прыступе да Мяне, бо хто паважыцца ў сэрцу сваім прыступіць да Мяне? кажа СПАДАР. 22 І вы будзеце Імне людам, і Я буду вам Богам".
23 Гля, віхор СПАДАРОЎ выйдзе з бураю, войстры віхор; ён зваліцца на галаву нягодных. 24 Не адвернецца палкі гнеў СПАДАРОЎ, пакуль Ён ня ўчыне й ня здойсьне замераў сэрца Свайго. У вапошнія дні вы зразумееце гэта.
|