Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35
36 – 37 – 38 – 39 – 40
41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52

28 І сталася таго ж году, на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, чацьвертага году, пятага месяца, казаў імне ў доме СПАДАРОВЫМ Гананя Азуронак, прарока з Ґівеону, у прытомнасьці сьвятароў а ўсяго люду, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: Я патрышчыў іго караля Бабілёнскага ; З За два гады Я зьвярну на гэтае месца ўвесь спрат дому СПАДАРОВАГА, каторы Навухаднецар, кароль Бабілёнскі, забраў з гэтага месца, і прывёз яго да Бабілёну. 4 І Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, з усім палонам Юдэйскім, што пайшлі да Бабілёну, Я зьвярну на гэтае месца, кажа СПАДАР, бо Я патрышчу йго караля Бабілёнскага".

5 І сказаў Ярэма прарока Ганані прароку ў прытомнасьці сьвятароў а ў прытомнасьці ўсяго люду, што стаяў у доме СПАДАРОВЫМ, - 6 І Ярэма прарока сказаў: „Амін! няхай СПАДАР зробе так, няхай здойсьне СПАДАР словы твае, што ты праракаў, зьвярнуць спрат дому СПАДАРОВАГА й прывесьці палоненікаў з Бабілёну на гэтае месца. 7 Паслухай жа, адылі, слова, што я скажу ў вушы твае а ў вушы ўсяго люду: 8 Прарокі, што былі перад імною і перад табою ад веку, таксама праракалі шмат якім землям і вялікім гаспадарствам вайну а ліха а ліпучку. 9 Прарока, што праракае супакой, тады будзе ведамы як прарока, каторага запраўды паслаў СПАДАР, калі слова прарокава спраўдзіцца".

10 І зьняў прарока Гананя йго із шыі прарокі Ярэмы, і зламіў яго. 11І сказаў Гананя ў прытомнасьці усяго люду, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР: гэтак зламлю за два гады йго Невухаднецара, караля Бабілёнскага, із шыі ўсіх народаў". І пашоў Ярэма прарока дарогаю сваёю. 12 І просьле тога, як Гананя прарока зламіў іго із шыі прарокі Ярэмы, было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 1З „Пайдзі й скажы Ганані, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР: іго дзярвянае ты зламіў, але замест яго зробіш іго зялезнае; 14 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: зялезнае йго Я ўзлажу на шыю ўсіх гэтых народаў, каб яны служылі Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і яны будуць служыць яму; і таксама зьвераняты палявыя Я даў яму' ". 15 Тады сказаў прарока Ярэма Гананю прароку: „Паслухай жа, Гананя! СПАДАР не паслаў цябе, а ты завяраеш люд гэты ў мане; 16 Затым гэтак кажа СПАДАР: ,Вось, Я ськіну цябе зь віду зямлі; гэтага ж году ты памрэш за тое, што ты падвучаў да бунту супроці СПАДАРА' ". 17 І памер Гананя прарока таго ж году сёмага месяца.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст