01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
27 На пачатку дзяржавы Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, было слова да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 Гэтак кажа СПАДАР імне: „Зрабі сабе гужы а йго і ўзлажы іх сабе на шыю; З І пашлі да караля Едомскага а да караля Моаўскага а да караля сыноў Амонавых а да караля Тырскага а да караля Сыдонскага пасламі, што прышлі да Ерузаліму да Сэдэкі, караля Юдэйскага; 4 І раскажы ім сказаць сваім гаспадаром: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гэтак скажыце вы гаспадаром сваім: 5 „Вялікаю сілаю Сваёю і выцягненым цаўём Сваім Я ўчыніў зямлю, чалавека а жывёлу, каторыя на віду зямлі, і даў яе таму, хто пасьцівы ў ваччу Маім. 6 І цяпер Я аддаў усі землі гэтыя ў руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугі Свайго; і таксама зьвяры палявыя Я аддаў яму, служыць яму. 7 І ўсі народы будуць служыць яму а сыну ягонаму а сыну сына ягонага, пакуль не настане час ягонай зямлі і таксама ягоны; і будуць служыць яму шмат народаў і вялікія каралі. 8 І станецца, што калі які народ або гаспадарства ня будуць служыць яму, Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і хто не падстанове шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, то мячом а галадоўю а ліпучкаю Я даведаюся да народу таго, агалашае СПАДАР, аж пакуль ня вынішчу іх рукою ягонага. 9 Затым вы ня слухайце сваіх прарокаў ані сваіх варажбітоў, ані сваіх сьненьнікаў, ані сваіх чараўнікоў, ані сваіх вяшчуноў, каторыя гукаюць вам, кажучы: ,Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму'; 10 Бо ману яны праракаюць вам, каб аддаліць вас із зямлі вашае, і каб Я выпіхнуў вас, і вы загінулі. 11 Але народ, што падстанове шыю сваю пад іго караля Бабілёнскага й будзе служыць яму, то Я пакіну яго ў зямлі ягонай, агалашае СПАДАР, і яны будуць рабіць яе й жыць у ёй" "'.
12 І Сэдэку, каралю Юдэйскаму, казаў я подле ўсіх гэтых слоў, кажучы: „Падстаноўце шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, і служыце яму а люду ягонаму, і жывіце. 1З Нашто паміраць табе а люду твайму ад мяча, галадові а ліпучкі, як казаў СПАДАР праз народ, што ня будзе служыць каралю Бабілёнскаму ? 14 І ня слухайце словаў прарокаў, што праракаюць вам, кажучы: ,Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму', бо ману яны праракаюць вам; 15 Бо Я не пасылаў іх, кажа СПАДАР, яны, адылі, манліва праракаюць імям Маім, каб Я выпіхнуў вас, і каб вы загінулі, вы а прарокі, што праракаюць вам". 16 І сьвятаром а ўсяму люду гэтаму казаў я, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР: ня слухайце слоў прарокаў сваіх, што праракаюць вам, кажучы: ,Вось, спрат дому СПАДАРОВАГА неўзабаве будзе зьвернены з Бабілёну', бо ману праракаюць яны вам. 17 Ня слухайце іх, служыце каралю Бабілёнскаму й жывіце; нашто гэтаму месту стацца спустошаным? 18 Калі прарокі яны, і калі слова СПАДАРОВА ё зь імі, няхай прычыняцца ж у СПАДАРА войскаў, каб не пашоў да Бабілёну спрат, што застаўся ў доме СПАДАРОВЫМ, і ў доме караля Юдэйскага, і ў Ерузаліме;
19 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў праз стаўпы а праз мора а праз падстаноўкі а праз засталы спрат, што застаўся ў гэтым месьце, 20 Каторых ня ўзяў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, як ён перасяліў Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, і ўсіх паноў Юдэі а Ерузаліму да Бабілёну;
21 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, што да спрату, засталага ў доме СПАДАРОВЫМ а ў доме караля Юдэйскага а ў Ерузаліме: 22 Яны будуць перавезены да Бабілёну і там будуць датуль, пакуль Я даведаюся да іх, агалашае СПАДАР, тады Я ўзьвяду іх і зьвярну іх на гэтае месца".
|