Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Ярэмы


 

 

Кніга прарокі Ярэмы

010203040506070809101112131415
1617181920
21222324252627282930 - 3132333435
3637383940
4142434445 - 46474849505152

26 На пачатку дэяржавы Егоякіма Есянка, караля Юдэйскага, было слова ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР: стань на панадворку дому СПАДАРОВАГА і кажы ўсім местам Юдэі, каторыя прыходзяць кланяцца ў доме СПАДАРОВЫМ, усі словы, што Я расказаў табе казаць ім; не адбаў ані слова. З Можа яны паслухаюць а зьвернуцца зь ліхое дарогі свае, і Я пажалею ліха, што думаю зрабіць ім за ліхія ўчынкі іхныя. 4 І скажы ім: ,Гэтак кажа СПАДАР: калі вы не паслухаеце Мяне, каб хадзіць у праве Маім, каторае Я ўстанавіў перад вамі, 5 Слухаць словаў слугаў Маіх прарокаў, каторых Я пасылаю да вас, рана ўстаючы а пасылаючы, але вы ня слухалі; б Дык я зраблю гэтаму дому, як Шыле, і аддам места гэтае на праклён усім народам зямлі' ".

7 І слухалі сьвятарове а прарокі а ўвесь люд, як Ярэма мовіў гэтыя словы ў доме СПАДАРОВЫМ. 8 І сталася, як Ярэма скончыў мовіць усе, што СПАДАР расказаў мовіць да ўсяго люду, то схапілі яго сьвятарове а прарокі а ўвесь люд, кажучы: „Ты сьмерцю памрэш. 9 Чаму ты праракаў імям СПАДАРОВЫМ, кажучы: ,Як Шыло, будзе дом гэты, і гэтае места будзе пустое, бяз жыхараў?'" І зьберся ўвесь люд да Ярэмы ў доме СПАДАРОВЫМ. 10 І пачулі князі юдэйскія гэтыя словы, і ўзышлі з дому каралеўскага да дому СПАДАРОВАГА, і селі ў варотах новае брамы СПАДАРОВАЕ. 11 І казалі сьвятарове а прарокі князём а ўсяму люду, кажучы: „Рассудак сьмерці людзіне гэтай, бо ён праракаў супроці места гэтага, як вы чулі сваімі вушамі".

12 І гукаў Ярэма да ўсіх князёў а да ўсяго люду, кажучы: „СПАДАР паслаў мяне праракаць супроці дому гэтага а супроці места гэтага ўсі словы, што вы чулі. 1З Дык цяпер папраўце дарогі свае а ўчынкі свае і слухайце голасу СПАДАРА Бога свайго, і СПАДАР пажалее таго ліха, што Ён вымавіў супроці вас. 14 Што да мяне, вось, я ў руццэ вашай, рабіце імне, што добра й што пасьціва ў вачох вашых. 15 Адно ведайце напэўна, што калі вы зробіце імне сьмерць, вы напэўна возьмеце нявінную кроў на сябе а на гэтае места а на жыхараў яго, бо запраўды СПАДАР паслаў мяне да вас мовіць усі гэтыя словы ў вушы вашы".

16 Тады сказалі князі а ўвесь люд сьвятаром а прарокам: „Ня мае быць гэтай людзіне рассудку сьмерці, бо ён мовіў нам імям СПАДАРА, Бога нашага".

17 Тады ўсталі некаторыя із старцоў зямлі і сказалі ўсёй грамадзе люду, кажучы: „Міхей Морэшэцянін праракаў за дзён Гэзэкі, караля Юдэйскага, і сказаў усяму люду юдэйскаму, кажучы: ,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: Сыён будзе ўзараны, як поле, і Ерузалім станецца кучамі, і гара дому - як вышыні лесавыя'. 19 Ці пасьмелі забіць яго Гэзэка, кароль Юдэйскі, і ўся Юдэя ? ці ён не пабаяўся СПАДАРА? і маліў від СПАДАРОЎ, і СПАДАР пажалеў таго ліха, каторае вымавіў на іх. А мы дзеем вялікае ліха душам нашым".

20 І быў там таксама чалавек, што праракаў імям СПАДАРОВЫМ -- Ура Шэмаёнак із Кіраф-Еарыму; ён праракаў супроці места гэтага й супроці зямлі гэтае подле ўсіх словаў Ярэміных. 21 І пачуў кароль Егоякім, і ўсі дужасілы ягоныя, і ўсі князі словы ягоныя, і шукаў кароль, каб зрабіць яму сьмерць; і пачуў Ура, і зьлякаўся, і ўцёк, і прышоў да Ягіпту. 22 І Ягоякім кароль паслаў людзёў да Ягіпту - Елнафана Ахборонка і людзёў ізь ім да Ягіпту. 23 І вывялі Уру зь Ягіпту, і прывялі яго да караля Егоякіма, і ён паразіў яго мячом, і кінуў мертвае цела ягонае ў грабы сыноў люду.

24 Але рука Агікама Шафанёнка была за Ярэму, так што яны не аддалі яго ў руку люду зрабіць яму сьмерць.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст