01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
16 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Не бяры сабе жонкі, і няхай ня будзе ў цябе сыноў альбо дачок на месцу гэтым; З Бо гэтак кажа СПАДАР праз сыноў а праз дачкі, што нарадзіліся на месцу гэтым, і праз маткі іхныя, што нарадзілі іх у зямлі гэтай: 4 Балючымі сьмерцямі памруць яны; ня будуць па іх мець жалобы ані будуць іх хаваць, будуць як тый гной на відзе зямлі; і ад мяча а галадові загінуць яны, і трупы іхныя будуць жырам птуству нябёснаму і зьверу земнаму;
5 „Бо гэтак кажа СПАДАР: ня ўходзь да дому плачу і ня йдзі галасіць ані цешыць іх, бо Я адняў ад гэтага люду супакой Свой, агалашае СПАДАР, нават міласэрдзе а спагадлівасьць. 6 І памруць вялікія й малыя на гэтай зямлі; ня будуць пахаваны, і ня будуць плакаць па іх ані рэзацца, ані зробяць сабе лысіны па іх. 7 І ня будуць ім ламіць хлеб у жалобе, каб пацешыць яго па нябошчыку, і не пададуць ім піць чару пацяшэньняў па айцу ягоным і па маці ягонай. 8 Не хадзі таксама да дому чэсьці, каб сядзець ізь імі, есьці а піць;
9 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: Гля, Я зраблю, што перастане на месцу гэтым на ачох вашых і за дзён вашых голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое. 10 І будзе, як ты абесьціш люду гэтаму ўсі словы гэтыя, і яны скажуць табе: ,3а што СПАДАР вымавіў на нас усе гэта вялікае ліха? альбо што за бяспраўе ваша? альбо што за грэх наш, каторым мы ізграшылі СПАДАРА, Бога нашага?' 11 І скажы ім: ,3а тое, што айцове вашы пакінулі Мяне, прагалашае СПАДАР, і хадзілі за іншымі багамі, і служылі ім, і кланяліся ім, а Мяне пакінулі і Права Майго не дзяржалі. 12 А вы робіце горш, чымся айцове вашы, і вось, кажны з вас ходзе подле ўпорлівасьці ліхога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне. 1З І выкіну вас із гэтае зямлі да зямлі, што ня знаеце вы ані айцове вашы; і там будзеце служыць багом іншым дзень і ноч; там Я не зраблю вам ласкі'.
14 „Затым вось, настаюць дні, агалашае СПАДАР, і ня будуць казаць ужо: ,Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае'; 15 Але: ,Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых із паўночнае зямлі і із усіх земляў, куды Ён прагнаў іх'; бо Я зьвярну іх да зямлі іхнае, каторую Я даў айцом іхным.
16 „Вось, Я шлю шмат рыбнікаў, агалашае СПАДАР, і выдаваць іх; адлі пашлю шмат паляўнічых, і яны будуць паляваць на іх із кажнае гары, з кажнага узгорку і з раськепінаў скалаў; 17 Бо вочы Мае на ўсіх дарогах іхных: яны ня ўтоены ад віду Майго, і бяспраўе іхныя не схаваны ад аччу Маіх. 18 І перш удвая адплачу ім за бяспраўі іхныя а за грэх іхны, бо яны збудзенілі зямлю Маю трупамі брыдаў сваіх і агідамі сваімі напоўнілі спадак Мой".
19 СПАДАРУ, сіла мая а горад мой а прытулішча мае ў дзень немарасьці! да Цябе прыйдуць народы з канцоў зямлі й скажуць: „Айцом вашым спала адно мана, марнасьць, і няма ў іх карысьці20 Ці можа чалавек сам сабе зрабіць багі ? а яны не багі!" 21 „Затым, вось, Я паведамлю гэтым разам, зраблю, што яны пазнаюць руку Маю а Сілу Маю, і яны пазнаюць, што імя Мае: СПАДАР".
|