01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
14 Было слова СПАДАРОВА Ярэме з прыгоды сухмяню. 2 ,,У жалобе Юдэя, і брамы яе кволеюць, шчарнелі як зямля, і галашэньне Ерузаліму ўзышло. З Панове іхныя пасылаюць сваю моладзеж вады; яны прыходзяць да ямаў, не знаходзяць вады; зварачаюцца з пустым судзьдзям сваім, яны засароміўшыся, і чырванеюць, і накрываюць галавы свае. 4 Затым што зямля патрэскалася, бо ня было дажджу на зямлі, ралейнікі засароміўшыся, яны накрываюць галавы свае. 5 Нават лань на полю родзе й пакідае, бо няма травы. 6 Дзікія аслы стаяць на ўзгорках, глытаюць паветра, як шакалы; зацьмелі вочы іхныя, бо няма травы. 7 Хоць бяспраўі нашы сьветчаць на нас, СПАДАРУ, чыні дзеля імені Свайго; бо адступніцтваў нашых шмат, супроці Цябе ізграшылі мы. 8 Надзея Ізраелява й Спасе ягоных у часе бяды! чаму Ты, як чужы, на зямлі гэтай, як падарожны, што прытуліўся, каб пераначаваць? 9 Чаму Ты - як людзіна зумеўшыся, як дужасіл, каторы ня можа ратаваць? Ты, СПАДАРУ, адылі, сярод нас, і імям Тваім мы завемся: не пакідай нас".
10 Гэтак кажа СПАДАР люду гэтаму: „Яны любяць блудзіць і ня ўдзержуюць ног сваіх, за тое СПАДАР ня прыяе ім, і цяпер успамінае бяспраўе іхнае, і карае іх за грахі".
11 І сказаў імне СПАДАР: „Ты не маліся за гэты люд на дабро яму. 12 Як яны будуць поставаць, Я не паслухаю галашэньня іхнага; і як абракуць усепаленьні а хлебныя аброкі, Я не папрыяю ім, але мячом а галадоўю а ліпучкаю Я выгублю іх". 1З І я сказаў: „Ах Спадару СПАДАРУ! вось, прарокі кажуць ім: ,Вы не абачыце мяча, і галадові ня будзе ў вас, бо запраўдны мір Я дам вам на гэтым месцу' ".
14 Тады СПАДАР сказаў імне: „Прарокі праракаюць ману імям Маім: Я не пасылаў іх, не расказаў ім ані гукаў да іх; яны праракаюць хвальшывыя відзені а варожбы а рэчы бязвартыя, хвальшы сэрца свайго яны праракаюць вам.
15 „Затым гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў: яны праракаюць імям Маім, як Я не пасылаў іх, і яны гукаюць: ,Мяча а галадові ня будзе на гэтай зямлі': мячом а галадоўю будуць выгублены прарокі гэтыя. 16 І люд, катораму яны праракаюць, выкінены будзе на вуліцы Ерузаліму ад галадові а мяча, і ня будзе каму хаваць іх, - іх, жонкі іхныя, і сыноў іхных, і дачкі іхныя; бо Я выльлю на іх нягоднасьць іхную. 17 І кажы ім гэтае слова: .Вочы мае ліце сьлізу дзень і ноч і не пераставайце; бо вялікім патрышчаньням патрышчана дзеўка, дачка люду майго, вельма балючаю ранаю. 18 Калі йду на поле, во забітыя мячом; уходжу ў места, і во змоглыя з галадові; нават прарока а сьвятар цягаюцца па зямлі, ды ня ведаючы, што рабіць' ".
19 Хіба Ты чыста адхінуў Юду? хіба душа Твая збрыдзіла Сыён? Нашто Ты выцяў нас так, што няма ачуняньня? Спадзяемся супакою - і дабра няма; часу ачуняньня - і вось жах. 20 Ведаеш, СПАДАРУ, нягоднасьць нашу, бяспраўе айцоў нашых; бо мы ізграшылі перад Табою. 21 Дзеля імені Свайго не пабрыдзься і не засаром пасаду славы Свае: успомні, ня ўзрушай змовы Свае з намі. 22 Ціж ё меж марнот народаў, што могуць учыніць дождж? альбо могуць нябёсы даць лівуны? ці ня Ты гэта, СПАДАРУ, Божа наш? І мы спадзяемся на Цябе, бо Ты ўчыніў усе гэта.
|