Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Песьня над песьнямі


 

 

Песьня над песьнямі

0102030405060708

 

8 О, калі б ты быў імне за брата, што ссаў пелькі маці мае! тады б я, стрэўшы цябе на вуліцы, цалавала б цябе, і імною ня грэбавалі б. 2 Павяла б я цябе, прывяла б цябе да дому маці свае. Ты вучыў бы мяне, і я давала б табе піць духмянае віно, сок гранатовых яблыкаў. З Левая рука ягоная ў мяне пад галавою, а правая абыймае мяне.

4 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія: не чапайце ані будзіце каханага, пакуль ён ня зыча.

5 Хто гэта ўзыходзячая з пустыні, што апіраецца на любовага свайго?

Пад яблынаю пабудзіла я цябе: там труднілася, родзячы, маці твая, там труднілася тая, што радзіла цябе.

6 Пакладзі мяне, як пячаць, на сэрца свае, як пячаць на руку сваю; бо моцная, як сьмерць, любосьці цьвярдая, як шэоль, завісьць; жар яе - жар агняны, поламя шугаючае ад ЯГ. 7 Вялікія воды ня могуць загасіць любосьці, і рэкі не зальлюць яе. Калі б хто даў усе багацьце дому свайго за любосьці то ён быў бы чыста пагрэбаваны.

8 Сястра ў нас малая, і пелькаў у яе няма: што мы будзем рабіць ізь сястрою сваёй, як будуць сватацца да яе? 9 Калі б яна была сьцяна, то мы пабудавалі б на ёй вежу із срэбра; калі б яна была дзьверы, то мы ашалявалі б іх кедраваю дошкаю.

10 Я - сьцяна, і пелькі ў мяне, як вежы; затым я была ў ваччу ягоным, як тая, што знайшла супакой.

11 Вінішча было ў Салямона ў Ваал-Гамоне; ён аддаваў гэна вінішча ляндаром-вартаўніком; кажны меў даваць за плады яго тысяча срэбнікаў. 12 А мае вінішча ў мяне перад імною. Тысяча хай табе, Салямоне; а дзьвесьце - сьцерагучым плады яго.

Жыхарка гародаў! Сяброве слухаюць голас твой, дай і імне паслухаць.

Барзьдзі, любовы мой, і будзь ты падобны да сэрны, альбо будзь як аленянё на горах духмяных.

Папярэдняя старонка | Старонка 8 з 8
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст