01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08
6 Куды пайшоў любовы твой, найпазарнейшая із жанок? куды павярнуўся любовы твой? і мы пашукаем яго з табою.
2 Любовы мой зышоў да гароду свайго, да радкоў духмяных, пасьціць у гародах і зьбіраць лілі. З Я любовага майго, а любовы мой, - мой, ён пасьвіць памеж ліляў.
4 Пазорная ты, прыяцелка мая, як Фірца, харошая, як Ерузалім, страшная, як войска ізь сьцягамі. 5 Адхіні вочы свае ад мяне, бо яны ўзрушаюць мяне. 6 Валасы твае, як чарада козаў, із Ґілеаду зыходзячых; зубы твае, як чарада авец, што вышлі з мыцельніку, з каторых кажная коце блізьняты, а бясплоднае меж іх няма; 7 Як скрыль гранатовага яблыка, віскавіцы твае пад вэлевам тваім. 8 Шасьцьдзясят караліцаў, і асьмідзясят мамошкаў, і дзявушчых бязь ліку; 9 Адзіная яна галуба мая, беззаганная мая, адзіная яна ў маці сваёй, выборная ў тэй, што нарадзіла яе. Абачылі яе дачкі і мелі яе за шчасьлівую; караліцы а мамошкі, і хвалілі яе.
10 Хто гэта выглядаючая, як раньне, пазорная, як месяц, ясная, як сонца, страшная, як войска ізь сьцягамі ?
11 Да арэхавага гароду я зышла паглядзець на зяленіва ля цур'я, паглядзець, ці распукалася вінная розка, ці расквілі гранатовыя яблыны; 12 Ня ведаю, як душа мая ськіравала мяне да цялежак майго ахвотнага люду.
І3 Зьвярнуся, зьвярніся, о Шуламіта; зьвярніся, зьвяряіся, і мы паглядзім на цябе. Што вы бачыце на Шуламіце? Быццам скокі двух табараў.
|