Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Песьня над песьнямі


 

 

Песьня над песьнямі

0102030405060708

 

5 Прышоў я да гароду свайго, сястра мая, княгіня маладая; нарваў міры свае з пахнючымі каранямі сваімі; паеў наўзы свае зь мёдам сваім; напіўся віна свайго з малаком сваім. Ежча, прыяцель піце і ўпівайцеся любосьцяй!

2 Я сплю, але сэрца мае чуе. Гук! любовы мой стукае: „Адчыні імне, сястра мая, прыяцелка мая, галуба мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, сукры мае -- у ночнай вогкасьці". З Я ськінула адзежыну сваю; як я маю адзяваць яе? я памыла ногі свае; як жа імне пэцкаць іх? 4 Любовы мой выцягнуў руку сваю перазь адтуліну, і нутр мой узрушыўся ў імне. 5 Устала я, каб адамкнуць любоваму свайму, і з рук маіх капала міра, і з палцаў маіх міра сьцякала на клямку замка. 6 Адамкнула я любоваму свайму, але любовы мой шчэз, прайшоў. Дух імне заняло, як ён гукаў; я шукала яго, і не знайшла яго; гукала яго, але ён не адказаў імне; 7 Знайшлі мяне вартаўнікі, кружыняючы па месьце; зьбілі мяне, зранілі мяне; зьнялі зь мяне вопратку сьцерагучыя сьцены. 8 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія: калі вы знойдзеце любовага майго, што скажаце яму? - Што я хворая зь любові.

9 Чым любовы твой нашы за іншага любовага, найвазарнейшая із жанок ? чым любовы твой накшы за іншага любовага, што ты так заклінаеш вас?

10 Любовы мой бялюсеяькі а румены, найгалаўнейшы памеж дзесяцёх тысячаў. 11 Галава ягоная - чыстае золата; сукры ягоныя хвалююцца, чорныя, як ґруґан; 12 Вочы ягоныя - як галубы ля цур'ёў водаў, абмытыя малаком, дабрусенька асаджаныя; ІЗ Шчокі ягоныя - радкі духмяныя, лехі пахнючых расьлінаў; вусны ягоныя - лілі, капаюць цякучую міру; 14 Рукі ягоныя - залатыя кругліцы з усаджанымі топазамі; жывот ягоны - бліскучая сланёвая косьць, абкладзеяая шафірамі; 15 Галёнкі ягоныя - мрамарныя стаўпы, пастаноўленыя на подах із найчыстшага золата; выгляд ягоны - як Лібан, выборны, як кедры; 16 Паднябеньне яговае -- саладзіня; і ўвесь ён - любата. Гэта любовы мой, і гэта прыяцель мой, дачкі ерузалімскія!


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст