Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34

 

34  I ўзышоў Масей з раўнінаў Моаўскіх на гару Нево, на верх Пізґі, каторая перад відам Ерыхону, і паказаў яму СПАДАР усю зямлю Ґілеад аж да Дану,2 I ўсю Неффалімову,  зямлю Яхрэмаву а Манасаву, і ўсю зямлю Юдзіну аж да адзадняга мора, 3 I паўдня, і  раўніну аколіцы Ерыхоку, места пальмаў, аж да Цоару. 4 I сказаў яму СПАДАР: „Во зямля, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: ,Насеньню твайму дам яе'. Я даў табе абачыць яе ачыма сваімі, але туды не пярэйдзеш".

5 I памер там Масей, слуга СПАДАРОЎ, у зямлі Моаўскай, подле слова СПАДАРОВАГА. 6 I пахаваў яго у даліне ў зямлі Моаўскай супроці Веф-Пеору, і ніхто ня ведае магілы ягонае аж дагэтуль. 7 I Масею было сто дваццаць год, як ён памер; не пацямнела вока ягонае, і ня высілілася сьвежасьць ягоная. 8 I плакалі сынове Ізраелявы па Масею на раўнінах Моаўскіх трыццаць дзён. I скончыліся дні плачу а жалобы па Масею.

9 I Ігошуа Нунянок напоўніўся духа мудрасьці, бо Масей рукі свае ўзлажыў на яго, і слухалі яго сынове Iзраелявы, і рабілі так, як расказаў СПАДАР Масею. 10 I не паўстаў яшчэ ў Ізраелю прарока, падобны да Масея, каторага СПАДАР знаў відам у від, 11 Подле ўсіх знакоў а чудосаў, каторыя зрабіць паслаў яго СПАДАР у зямлі Ягіпецкай Фараону а ўсім слугам ягоным а ўсёй зямлі ягонай, 12 I подле рукі дужое, і подле вялікага страху, каторыя Масей учыніў перад ачыма ўсяго Ізраеля.

Папярэдняя старонка | Старонка 34 з 34
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст