01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34
22
І не дазволь сабе бачыць вала брата свайго альбо авечкі, што адбілася, і хавацца ад іх, але канечне зьвярні іх брату свайму. 2 Калі ж ня блізка будзе ад цябе брат твой, і ты ня знаеш яго, то вазьмі іх унутр двара свайго, і хай яны будуць у цябе, пакуль брат твой ня будзе шукаць іх, і тады зьвярні яму іх. 3 I гэтак рабі з аслом ягоным, і гэтак рабі з адзецьцям ягоным, і гэтак рабі з усялякаю згубаю брата свайго, каторую ён згубе і каторую ты знойдзеш; нельга табе тайць іх.
4 ,,Не дазволь сабе бачыць асла брата свайго альбо вала ягонага, упалых у дарозе, і хавацца ад іх, але канечне падыймі іх разам ізь ім.
5 „На жонцы ня мае быць мужчынскіх убораў, і мужчына ня маадзявацца ў жаноцкае адзецьце; бо агіда СПАДАРУ, Богу твайму, у кажным робячым гэга.
6 „Калі луча птушынае гняздо перад табою на дарозе на якім дзерве альбо на зямлі з птушанятамі альбо зь яйцамі, і маці сядзіць на птушанятах альбо на яйцах, то небяры маці разам ізь дзецьмі; 7 Маці канечне пусьці, а дзеці вазьмі сабе, каб табе было добра, і каб працягнуліся дні твае.
8 „Калі будзеш станавіць новы дом, то зрабі поручні наўкола страхі свае, каб не навесьці крыві на дом свой, калі хто, паваліўшыся, зваліцца зь яго. 9 Не садзі вінішча свайго рознымі садзьбамі, каб не аманаваць табе цэласьці садзьбы, каторую ты пасадзіш, і плод вінішча.
10 ,,Не ары на валу й асьле разам.
11 ,,Не адзявай адзецьця з розных гатункаў, з воўны й лёну разам.
12 „Зрабі сабе завіваньне на чатырох рагох адзежы свае, каторую ты адзяеш.
13 ,,Калі хто возьме жонку, і ўвыйдзе да яе, і зьненавідзе яе, 14 I дасьць прычыну да гаворкі на яе, і пусьце празь яе няславу, і скажа: ,Жонку гэтую я ўзяў і дабліжыўся да яе, і не знайшоў у яе дзявоцтва'; 15 Дык возьме ацец дзеўчын а маці ейная і вынясуць знак дзявоцтва дзяўчыны да старцоў места, да брамы, 16 I скажа ацец дзеўчын старцом: ,Дачку сваю я аддаў гэтаму чалавеку за жонку, і ён зьненавідзеў яе, 17 I вось, ён даў прычыну да гаворкі на яе, кажучы: „Я не знайшоў у дачкі твае дзявоцтва"; але во знак дзявоцтва дачкі мае'. I расьцеле адзежу перад старцамі места. 18 I возьмуць старцы таго места мужа, і пакараюць яго, 19 I накладуць на яго сто срэбра кары, і аддадуць айцу дзеўкі, бо ён пусьціў няславу праз дзеўку ізраельскую; яна ж хай застанецца яго жонкаю, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае.
20 „Калі ж праўдаю было гэта слова, і не знайшлося дзявоцтва ў дзяўчыны, 21 То дзеўку хай прывядуць да дзьвярэй дому айца ейнага, і ўкамянуюць яе жыхары места ейнага, і хай памрэць яна; бо яна зрабіла нягоднасьць у Ізраелю, бязуліўшы ў доме айца свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе.
22 „Калі каго засьпеюць лежачага із замужкаю, то хай памруць таксама абое, мужчына, што ляжаў із жонкаю, і жонка; і выкарані ліха з Ізраеля.
23 „Калі будзе дзеўка дзявушчая заручана мужу, і хто-колечы стрэнецца зь ёю ў месьце, і ляжа зь ёю, 24 То абаіх іх вывядзіце да брамы таго места, і ўкамянуйце, і хай памруць яны: дзеўка за тое, што яна ня крычэла ў месьце, а мужчына за тое, што паніжыў жонку прыяцеля свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе.
25 „Калі ж хто на полю знойдзе дзеўку заручаную, і, схапіўшы яе, тый чалавек ляжа зь ёю, то хай памрэць адзін мужчына, што ляжаў зь ёю; 26 А дзеўцы нічога не рабі: на дзеўцы няма грэху сьмяротнага; бо гэта, як калі б хто паўстаў на прыяцеля свайго й забіў яго на сьмерць, так гэта справа. 27 Бо на полю знайшоў яе, і дзяўчына заручаная крычэла, але ня было ратаўніка ў яе.
28 „Калі ж хто знойдзе дзеўку дзявушчую незаручаную, і схопе яе, і ляжа зь ёю, і засьпеюць іх, 29 То тый, што ляжаў зь ёю, мае даць айцу дзяўчыны пяцьдзясят срэбра, а яна хай будзе яго жонкаю, бо ён паніжыў яе; ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае.
30 „Ніхто ня мае браць жонкі айца свайго і адкрываць крыса айца свайго.
|